Грамадства1616

«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе

Былыя аднапартыйцы прарасійскай даносчыцы выказалі свой давер да рашэння ЦВК і здзекліва прайшліся па тых «турыстах з Расіі», якія не разумеюць беларускай мовы. 

Сяргей Сыранкоў, старшыня Кампартыі Беларусі. Фота: тэлеграм-канал Кампартыі Беларусі

Адпаведны допіс з'явіўся ў афіцыйным тэлеграм-канале Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня якой, Сяргей Сыранкоў, сёлета балатуецца ў прэзідэнты.

Кодла Бондаравай аказалася незадаволенае тым, што ў бюлетэнях адсутнічае руская мова. На іхні зварот ЦВК адказаў, што ўсё адпавядае закону. На прэс-канферэнцыі 10 студзеня кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка абвінаваціў прарасійскіх актывістаў у нацыяналістычных выпадах. 

Цяпер з асуджэннем кодлы Бондаравай выступіла і Кампартыя, з якой летась выгналі гродзенскую даносчыцу. Былыя супартыйцы здзекліва абыгралі тое, што прарасійскія актывісты ціснуць на тое, што быццам бы рускамоўная большасць у Беларусі і госці з Расіі не разумеюць беларускай мовы:

«Не адзін турыст з Расіі згубіўся і памёр ад голаду, не знайшоўшы крамы з ежай (пераблытаўшы «краму» і «крамолу»). Яшчэ больш людзей змерзлі на прыпынках і вакзалах, не здолеўшы перакласці дзіўныя і складаныя словы, як «выхад» і «платформа». Губляюцца таксама і ў беларускіх санаторыях — бо ведаць слова «працэдура» не абавязкова», – іранізуюць у паведамленні.

Камуністы таксама адзначылі, што на працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх і толькі напярэдадні галасавання ўздымаецца моўнае пытанне, каб наўмысна прыцягнуць да яго ўвагу ў Расіі.

Яны нагадалі, што на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны сёння афіцыйна дзве дзяржаўныя мовы, а ў Крыме — аж тры. Насамрэч беларускія камуністы апелююць састарэлымі звесткамі: у 2020 годзе так званыя ЛНР і ДНР пазбавілі ўкраінскую мову статусу дзяржаўнай. 

«Беларусь — шматнацыянальная краіна, і тут ніхто не дазволіць разбураць канфесійны і нацыянальны мір. Камуністы традыцыйна выступалі супраць любых формаў шавінізму і нацыяналізму, і выказваюць свой давер да ЦВК», — гаворыцца ў канцы паведамлення.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Нет вкуса, но надо отрабатывать
    12.01.2025
    Слепой Пью, за бабки от россотрудничества она и кЕтайский с шумерским выучит!)
    А за что ещё покупать черные лабутены к болотного цвета пальто?)
  • М
    12.01.2025
    "Насамрэч беларускія камуністы апелююць састарэлымі звесткамі" Ну, рэч у тым, што гэта не сыранкоўцы, відаць, пісалі артыкул. Гэта хутчэй СПУШЧАНЫЯ ЗЬВЕРХУ тэзысы з адміністрацыі, бо колькі тыдняў таму была публікацыя ў нейкім губазікаўскім канале. Там таксама была крытыка на адрэсу кампаніі Бондаравай, а пасьля таксама была спасылка на акупаваныя тэрыторыі Ўкраіны. Але меліся на ўвазе там не Луганская і Данецкая вобласьці, а ХЭРСОНСКАЯ І ЗАПАРОСКАЯ. Ну й Крым там гэтаксама фігураваў. Дый, відаць, у сыранкоўцаў бракуя інтэлектуальных сілаў, каб напісаць аналітыку.
  • Жыгуль
    12.01.2025
    Слепой Пью, дакладна, у той час калі беларусы з украінцамі выдатна разумеюцца без перакладчыка, гэтыя толькі скавычуць "говорите нормально"

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць