Грамадства

У Івацэвічах выратавалі бусла, які замярзаў на вуліцы. У МНС дапамаглі не адразу

Жыхары Івацэвічаў у пачатку студзеня заўважылі на вуліцы бусла, які не змог паляцець на поўдзень. Птушка відавочна замерзла.

Фота: ivatsevichy_1pr

Бусла заўважылі на вуліцы 70 гадоў Кастрычніка ў Івацэвічах 6 студзеня. Ён спрабаваў схавацца ад снегу пад домам. 

Відавочцы расказалі, што тэлефанавалі ў МНС, аднак там ім адказалі, што дапамагчы не могуць. Прыродаахова таксама ўзялася за справу не адразу, піша ivatsevichy_1pr.

У выніку птушку ўсё ж выратавалі. Да справы падключыліся супрацоўнікі МНС, якія адвезлі бусла да ветэрынара. Пасля агляду яго перадалі ў Рэспубліканскі заказнік «Выганашчанскае», дзе яму дапамогуць перазімаваць, піша канал «Ивацевичи News».

Скрыншот відэа

Звычайна буслы ляцяць на зімоўку ў жніўні і вяртаюцца ў красавіку. Аднак некаторыя птушкі не могуць паляцець на поўдзень з-за аслабленага арганізма. У такім выпадку зімой яны могуць загінуць ад голаду і холаду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк10

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы38

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так11

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах10

У Брэсце таксіст высадзіў падлетка пасярод дарогі, яго шукалі дзве гадзіны 7

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк10

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць