Эканоміка77

Азімыя культуры ўжо пачынаюць прачынацца. І гэта вельмі нядобра

На палях у Беларусі ўжо прачынаюцца азімыя жыта і трыцікале, паведаміў у эфіры канала СТБ старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Прымачэнка. Паводле яго слоў, сёння азімыя культуры знаходзяцца ў стане паміж перыядамі спакою і росту, і для іх такі стан кепскі.

Здымак ілюстрацыйны

«Нельга сказаць, што азімыя культуры знаходзяцца цяпер у ідэальным стане, і яны спакойна перазімоўваюць. Таму што ў паўднёвых рэгіёнах мы ўжо бачым прачынанне азімага жыта, ужо карэньчыкі (з'явіліся) — гэта гаворыць пра тое, што расліны пачалі вегетаваць. Гэта тычыцца ў некаторых месцах па паўднёвым рэгіёне і трыцікале. На жаль, гэта не ёсць добра, і патрабуе расходу цукраў. Расліны дыхаюць і патрабуюць да сябе ўвагі», — сказаў чыноўнік.

Сяргей Прымачэнка дадаў, што, улічваючы цяперашні паўсонны стан раслін, хутка для іх трэба будзе ўносіць угнаенні. Аднак калі прыйдуць замаразкі, якія прагназуюць у краіне на найбліжэйшыя тыдні, падкормка можа прывесці да гібелі культур.

Каментары7

  • Таццяна
    02.02.2025
    Жвір , у лукашыстаў не будзе. Вы ж для себе і магазіны асобныя маеце.
  • Жвір
    02.02.2025
    Таццяна, зайздрасьць - грэх!
  • Прол
    02.02.2025
    Жвір , Вельмі дрэнна

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк9

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы37

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так11

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах10

У Брэсце таксіст высадзіў падлетка пасярод дарогі, яго шукалі дзве гадзіны 7

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі79

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк9

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць