Як паведаміў журналіст «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк, міністры замежных спраў краін Еўрасаюза фармальна прымуць пакет у панядзелак. Ён прымеркаваны да трэцяй гадавіны пачатку вайны. Гэта будзе ўжо 16-ы ад пачатку вайны пакет санкцый супраць Расіі.
Што дакладна ў пакеце, пакуль не вядома. СМІ паведамлялі пра санкцыі супраць звадкаванага прыроднага газу, нафтавых танкераў з ценявога флоту Расіі, абмежаванні на імпарт расійскага алюмінію, а таксама персанальныя санкцыі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары