Свет1414

На руцэ Трампа заўважылі дзіўную пляму

Вялікую бурую пляму на руцэ Трампа заўважылі падчас яго сустрэчы з Эмануэлем Макронам у Белым доме. Фатаграфіі плямы выклікалі ў інтэрнэце спекуляцыі аб магчымай хваробе прэзідэнта ЗША, піша Bild. 

Сярод іншага выказваюцца здагадкі, што гэта могуць быць наступствы інфузіі — гематома, якая часта ўзнікае пасля выдалення іголкі. У якасці прычын інфузіі захопленыя дыягностыкай карыстальнікі называюць лячэнне ад абязводжвання або недахоп вітамінаў.

Іншыя нагадваюць, што сінякі на правай руцэ назіраліся і раней. Як кажуць, Трамп нават насіў нейкі час павязку. «Дзіўна, што гэта заўсёды тая ж рука», — напісаў адзін з карыстальнікаў X.

«У каралевы Лізаветы бачылі падобныя сінякі на руках у апошні тыдзень яе жыцця», — такі адзін са шматлікіх каментароў.

Доктар з Нью-Ёрка, з якім звязаўся BILD, мяркуе, што пляма можа быць пабочным эфектам лячэння антытрамбацытарнымі прэпаратамі. Аднак для больш дакладнай ацэнкі неабходна агледзець абедзве рукі. Акрамя таго, Трамп любіць наносіць крэм для загару, што таксама абцяжарвае ацэнку загадкавых плям, мяркуе эксперт. Калі яго здагадка дакладная, то асноўныя асцярогі беспадстаўныя: гэтыя пабочныя эфекты не ўяўляюць сур'ёзнай небяспекі. 

Падчас бурных інтэрнэт-дыскусій карыстальнікі ўзгадалі, што адсутнасць празрыстасці ў дачыненні здароўя Трампа крытыкавалася і раней. Падчас першага вылучэння яго кандыдатуры яго доктар — Гаральд Барнштэйн заяўляў: «Калі містар Трамп будзе абраны, я магу адназначна сказаць, што ён будзе самым здаровым чалавекам з усіх калі-небудзь абраных прэзідэнтаў». Пазней Барнштэйн прызнаў, што Трамп «прадыктаваў» яму гэта.

Каментары14

  • Texas whiskey
    26.02.2025
    это след от ботинка Маска )
  • "Горбачёв"
    26.02.2025
    проступает
  • даведка
    26.02.2025
    Вчера старушка Кочанова со своими руками, сегодня старик Трамп... Совпадение?!

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць