Вайна88

У былога аператара «Белсата» на фронце загінуў ужо другі сын

Раман Ратушны палёг у 2022-м пад Ізюмам, а 27 лютага загінуў і Васіль Ратушны.

Roman Ratushny Vasily Ratushny Роман Ратушный Василий Ратушный Раман Ратушны Васіль Ратушны
Раман (справа) і Васіль Ратушныя. Фота: ratushnyi_r / Х

Ва ўкраінскага журналіста і былога аператара тэлеканала «Белсат» Тараса Ратушнага загінуў ужо другі сын.

«27.02.2025 ноччу на баявым выездзе ад прамога прылёту фпв (FPV-дрона — НН) загінуў пілот БПЛА «Птахів Мадзяра» Васіль Ратушны. Мой старэйшы сын, маё жыццё», — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку маці хлопцаў Святлана Паваляева.

Малодшы сын Ратушнага і Паваляевай Раман загінуў у пачатку вайны, 9 чэрвеня 2022 года, у баі пад Ізюмам у Харкаўскай вобласці.

Тарас Ратушны ў Instagram прывёў словы сына з нядаўняй перапіскі: 

«Калі я гляджу ў будучыню, то разумею: адзінае, што мяне павінна хваляваць, — шматразовае павелічэнне страт під**ам, каб хаця б на час прыпыніць баі. Усё астатняе, асабліва тое, што, наадварот, вядзе да зніжэння страт [праціўніка], проста не будзе мець сэнсу».

Vasily Ratushny Василий Ратушный Васіль Ратушны
Васіль Ратушны. Фота: tarasratushnyy / Instagram 

Васіль Ратушны нарадзіўся ў 1996 годзе, праз год — Раман. Як згадвала раней іх маці-пісьменніца, падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004 года яна забірала сыноў, якім было 7—8 гадоў, са школы і ішла разам з імі на Майдан, які пратэставаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

Па словах Святланы Паваляевай, увосень 2013 года ўжо Раман выцягнуў яе на другі Майдан — тады ад улады адхілілі прарасійскі рэжым Віктара Януковіча.

Васіль і Раман Ратушныя з мамай. Фота з сацсетак

У 2018 годзе малодшы сын пісьменніцы ўзначаліў экалагічную ініцыятыву «Абаронім Пратасаў Яр», а ў 2019 годзе — аднайменную грамадскую арганізацыю. Актывісты здолелі адстаяць зялёную зону ў цэнтры Кіева ад забудовы.

Раман Ратушны Роман Ратушный Roman Ratushny
Раман Ратушны. Чэрвень 2022 года. Фота: ratushnyi_r / Х

З пачаткам поўнамаштабнай вайны Раман стаў добраахвотнікам у шэрагах Сіл абароны Украіны. Спачатку браў удзел у абароне Кіева, потым ваяваў у Харкаўскай вобласці, быў разведчыкам 93 Асобай механізаванай брыгады «Халодны Яр». Загінуў у выніку артылерыйскага абстрэлу. У гонар Рамана назвалі адну з вуліц Кіева. Пасмяротна Раман Ратушны быў узнагароджаны ордэнам «За мужнасць».

Старэйшы сын пісьменніцы Васіль Ратушны пайшоў на вайну зімою 2015 года, за два месяцы да свайго паўналецця. Святлана згадвала, што аб рашэнні свайго старэйшага сына яна даведалася ад малодшага, які выдаў сакрэт брата. У выніку яна сама сабрала яго на вайну.

Васіль Ратушны. Фота: svitlana.povalyaeva / Facebook

Па словах пісьменніцы, у 2019 годзе, калі скончыўся кантракт, Васіль не стаў яго працягваць, а заняўся будаўніцтвам свайго дома, уласнаручна рабіў мэблю. Дом так і застаўся недабудаваны. У 2022 годзе Васіль зноў вымушаны быў ісці ваяваць. Удзельнічаў у баях на Бахмуцкім кірунку. У кастрычніку 2023 годзе ён быў узнагароджаны ганаровым знакам Галоўнакамандуючага УС Украіны «Залаты крыж».

«Я яшчэ [гэтага] не прыняла. Як ты мяне тоўк па пячонцы, калі я цябе насіла)) Мой дасканалы рыбанька. Хлопцы, твае пабрацімы, выжылі, ведай тое — усё прыляцела ў цябе», — напісала Святлана Паваляева.

Каментары8

  • Спадар
    28.02.2025
    Героі не ўміраюць! Слава украінскім ваярам!!!
  • Спачуванні бацькам
    28.02.2025
    Героям слава!
  • Тэкля
    28.02.2025
    Самыя шчырыя спачуванні родным...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус толькі вызваліўся з калоніі і забіў дзвюх пажылых жанчын на лецішчы4

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць