Грамадства1212

«Саша заўсёды быў у тэме вайны». Гісторыя загінулага на фронце 22-гадовага беларускага снайпера

З пачатку паўнавартаснай вайны ва Украіне загінулі не менш за 70 беларусаў. Сярод іх 22-гадовы Аляксандр Новік, які быў снайперам-штурмавіком, піша Радыё Свабода.

Аляксандр Новік. Калаж Радыё Свабода

22-гадовы беларус Аляксандр Новік далучыўся да Трэцяй асобнай штурмавой брыгады ў канцы кастрычніка 2024 года, а загінуў у баях 20 студзеня 2025-га.

Трапіў пад абстрэл

Аляксандр Новік меў пазыўны па-ўкраінску — «Розпад». Ён выбраў яго, маючы на мэце распад Расіі як дзяржавы. Быў снайперам-штурмавіком Трэцяга асобнага штурмавога батальёна. Загінуў падчас выканання баявога задання ў раёне Новаягораўкі Луганскай вобласці. Аляксандра пахавалі ў Браварах 28 студзеня, на Алеі Славы. У Браварах жывуць ягоныя сваякі.

Валанцёрка Таццяна Астроўская добра ведала Аляксандра. У размове з «Свабодай» яна адзначыла, што на тым кірунку (Новаягораўка) загінула шмат украінскіх вайскоўцаў. Вядома, што Аляксандр трапіў пад расійскі абстрэл і атрымаў цяжкае раненне.

Хлопец выехаў з Беларусі пасля падзей 2020 года, спачатку жыў і працаваў у Літве.

— Саша заўсёды быў у тэме вайны. Ён збіраў данаты на дроны, дапамагаў украінцам, сам шмат трэнаваўся і мацаваўся. Купіў сімулятар, каб удасканаліць праграму кіравання дронамі, — расказвае Таццяна.

Паводле яе, Аляксандр зарабляў на будоўлі, таксама быў мадэратарам у вядомага блогера Убэрмаргінала, практыкаваўся ў камп’ютарнай графіцы. Займаўся дзюдо і самба, меў матэматычны склад розуму, падчас вучобы перамагаў у матэматычных алімпіядах. Нават на фронце меў пры сабе зборнік задач па алгебры, каб «мазгі працавалі». Цяпер гэты зборнік, як і іншыя рэчы добраахвотніка, перадалі ў Музей вольнай Беларусі ў Львове.

Аляксандр выбраў для сябе Трэцюю асобную штурмавую брыгаду. Гэта ўкраінскае добраахвотніцкае падраздзяленне, сфармаванае на базе «Азова», якое ўзначальвае першы камандзір палка «Азоў» Андрэй Білецкі.

— Аляксандр быў унікальным, шматбаковым чалавекам. Ён усё рабіў ціха, спакойна, самастойна. Сам звязаўся з Трэцяй штурмавой, яны дапамаглі яму з дакументамі. Ён там прайшоў верыфікацыю, навучаўся і потым выправіўся на баявыя заданні, — расказвае Таццяна.

— Пісалі, што ён загінуў на першым заданні, але гэта няпраўда. Гэта было, груба кажучы, другое ці трэцяе заданне. Калі ідзе такі абстрэл, там не ўхілішся і не схаваешся ад яго, — тлумачыць валанцёрка.

Яна дадае, што Аляксандр Новік быў чалавекам з моцным пачуццём справядлівасці. У тым ліку і таму ён пайшоў ваяваць, бо фронт быў тым месцам, дзе ён рэальна мог нешта зрабіць.

Таццяна заўважыла, што пасля некалькіх месяцаў у вучэбнай частцы і на фронце Аляксандр схуднеў на некалькі кілаграмаў.

— Ён быў сапраўдным мужчынам. Ніколі не выступаў з гучнымі словамі, не крычаў: «Вось я паеду ваяваць!». Ціха прыняў рашэнне — і паехаў. Пасля ягонай гібелі я не магу глядзець на мужчын, якія кажуць: «А што я магу зрабіць?». Саша быў упэўнены, што дзейнічаць трэба сёння, што сёння трэба бараніць Украіну, каб у нас было заўтра, — кажа Таццяна.

Яна ўдзельнічала ў арганізацыі пахавання беларуса. Расказвае, што ў чыноўнікаў пры афармленні дакументаў была неадназначная рэакцыя.

— З аднаго боку — загінуў герой з Трэцяй штурмавой. З другога — яны дзівіліся беларускаму пашпарту. Бо афіцыйна Беларусь — краіна-суагрэсар. Але яны вельмі добра ставіліся да нас, — дадае Таццяна.

Аляксандр Новік стаў першым беларусам, пахаваным на Алеі Славы ў Браварах. Над яго магілай упершыню залунаў бел-чырвона-белы сцяг — сярод украінскіх і грузінскіх.

Каментары12

  • хатаскрайнику
    12.02.2025
    Што я мог зрабіць?, он беларус(вечная память герою), а ты б.русский соагрессор как бы усиленно не маскировался. и разговор с тобой при случае будет соответствующий.
  • 1
    12.02.2025
    Што я мог зрабіць?, суагрэсарамі лічаць лукашысскі рэжым і такіх клоўнаў як ты.
  • Беларус
    12.02.2025
    Вечная памяць нашаму герою!

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

У Крыме ў выніку ўдару УСУ загінуў кіраўнік расійскага фонду «Народны фронт. Усё для Перамогі!»5

Чэхія рыхтуецца да магчымай вайны ў Еўропе ў выпадку нападу Расіі5

Іран не хоча пагаднення з ЗША і рыхтуецца працягваць вайну7

Маладая мінчанка вырашыла праехаць у метро — цяпер тры тыдні ходзіць на мыліцах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць