Грамадства1919

Блогер, які затроліў Гайдукевіча, расказаў, чаму яго звольнілі з Kyky.org

Зорка тыктоку Глеб Сямёнаў запісаў апошні развітальны ролік. Ён расказаў «Нашай Ніве», у чым прычына звальнення.

Глеб Сямёнаў

Пра звальненне Глеба папярэдзілі за два тыдні. Блогер кажа, што гэта «праз Трампа». Рэдакцыя пераходзіць на рэжым жорсткай эканоміі. 

«У мэтах эканоміі будуць абыходзіцца намаганнямі меншай колькасці людзей, — расказвае ён. — Наколькі я разумею, у Kyky застаюцца людзі, якія цяпер робяць рылсы, магчыма, яны стануць перазалівацца ў тыкток. Сумняюся, што з'явіцца нейкі асобны твар, які стане весці профіль. У рэдакцыі дакладна ёсць жаданне захаваць жыццё канала, але невядома, у якой форме». 

@kykyorg

Don't forget me

♬ Triste - Biblia Falada

Глеб Сямёнаў цяпер шукае працу ў журналістыцы. Ён не хоча ісці з прафесіі, бо лічыць, што знайшоў сябе ў ёй. Глеб працягвае ўдзельнічаць у гумарыстычным шоу «о(б)суждаем», у праекце «Как это понимать» з Арцёмам Шрайбманам.

«Ёсць нейкі запас ідэй, якія я не паспеў рэалізаваць. Тыя карцінкі, якія я бачу і спрабую потым ператварыць у відэа, патрэбныя свету. Я ў гэтым упэўніўся за два гады, што вёў тыкток Kyky. Спрабую знайсці ў сабе прычыну, каб паспрабаваць зноў. Усё ж мне не 50 гадоў, не магу сказаць, што маё жыццё скончана.

Калі беларускія медыя застануцца закрытымі для ўваходу, магчыма, пайду ў расійскія, хто ведае. Уяўляю, што калі ўладкуюся ў расійскі нейкі СМІ, злыя языкі пачнуць казаць «ён пракрамлёўскі», «рускамірны», «мы ж казалі».

Сітуацыя слізкая: калі звязваеш жыццё з беларускімі медыя, то з голаду трэба памерці на вуліцы, але затое герой. А калі з расійскімі, то адразу здраднік», — кажа Глеб. 

Каментары19

  • Asia
    04.03.2025
    А ў 50 значыць жыццё скончанае 😀
  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.03.2025
    Filipp, зайздросціць кучарам), бо ў самога так сабе ўжо, ўзрост не той
  • Андрусь
    04.03.2025
    Глебе, з чаго ты ўзяў, што ў 50 жыццё скочанае?

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць