Колькасць загінулых ад расійскага ўдару па гатэлі ў Крывым Розе павялічылася да пяці чалавек
Ад расійскага ўдару па Крывым Розе 5 сакавіка загінулі пяць чалавек, паведаміў начальнік мясцовай АВА Сяргей Лысак.

Наступствы ўдару. Фота: ДСНС Украіны
«Пад вечар у Крывым Розе памерла параненая падчас учорашняга ракетнага ўдару 60-гадовая жанчына. Лекары змагаліся за яе жыццё. Траўма аказалася занадта цяжкай. Мае спачуванні родным», — напісаў Лысак.
32 чалавекі атрымалі раненні, 22 з іх знаходзяцца ў бальніцах. Сярод параненых - 43-гадовы мужчына і 49-гадовая жанчына.
Расія ўдарыла ракетамі па гатэлі ў Крывым Розе ўвечары 5 сакавіка.

Наступствы ўдару. Фота: ДСНС
Каментары