Грамадства55

ДАІ хоча забараніць выкарыстанне зімой усесезонных шын

ДАІ прапануе забараніць выкарыстоўваць зімой усесезонныя шыны. Адпаведную папраўку хочуць унесці ў ПДР у пералік няспраўнасцяў, з якімі забароненая эксплуатацыя транспарту. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў начальнік ДАІ Беларусі Віктар Ротчанкаў.

«На сённяшні дзень дапускаецца выкарыстоўваць зімой шыны, якія маюць пазначэнне All seasons, то-бок усесезонныя. Хоць у тэхрэгламенце […] такі тып шын выкарыстоўваць зімой не дапускаецца. Таму мы хочам унесці карэкціроўку», — заявіў Ротчанкаў.

Паводле яго слоў, некаторыя ДТЗ засведчылі, што ўсесезонныя шыны зімой небяспечныя, асабліва тады, калі на першай восі зімовыя шыны, а на другой — усесезонныя. Тады машына вельмі лёгка ідзе ў занос. 

Ротчанкаў дадаў, што пры праходжанні тэхагляду спецыялісты, чыя дзейнасць рэгулюецца адпаведным тэхнічным рэгламентам, ужо не дапускаюць транспартныя сродкі на ўсесезоннай гуме да ўдзелу ў дарожным руху зімой. 

Каментары5

  • Жвір
    10.03.2025
    Ізноў капіююць прыклад суседзяў. Але там у іх даўно ўжо няма "ўсесезонных" шын. Проста ў ЕЗ высунулі патрабаваньні да стандартаў якасьці зімовых шын, і пачалі іх прымяняць з восені мінулага года, папярэдне абвясьціўшы рашэньне свайму насельніцтву. Шмат якія вытворцы праляцелі міма касы з рынкам...
  • Водитель
    10.03.2025
    Начальник ГАИ занимается пустословием. Всесезонные шины как белорусских, так и зарубежных производителей сертифицируются по многим параметрам. В том числе и в нашей стране. Так соответствуют сертифицированные параметры шин техническим требованиям или нет? А остальное всё, что здесь напечатано от имени ГАИ - трепня и не более. Подобные решения в нормальных странах принимаются на основе соответствия характеристик товара техническим нормам. Я понимаю, что у нас "им" закон не писан. Захотят устроить беспредел, чтобы деньги "снять" с людей - сделают. Безопасность на дорогах это не улучшит. Если гнать >100 км/ч по гололеду, то никакие чудо-шины не спасут. А так же невнимательность, наглость и просто "дурная голова". Это как раз и есть объяснения всем тем авариям, о которых упоминается в статье.
  • Вольга
    10.03.2025
    Зімы мягчэюць - дарожныя шакалы галаднеюць.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць