Аўто22

Кіроўцы ўсё больш незадаволеныя самымі новымі тэхналогіямі ў сваіх аўто

Напрыклад, дзвярнымі ручкамі раней проста адкрывалі дзверы, а цяпер…

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Пасля 2020 года вытворцы аўтамабіляў пачалі дадаваць у свае мадэлі інфрачырвоныя прыборы для начнога бачання, сезоннае вонкавае асвятленне, унутраныя «сямейныя камеры», на якіх бачна заднія месцы, і шмат чаго іншага, піша The Wall Street Journal.

Але многія кіроўцы кажуць, што гэта ўжо зашмат. Па інфармацыі даследчай кампаніі Strategic Vision, інтуітыўнасць, з якой можна кіраваць аўто, знізілася з 79% у 2015 годзе да 56% у 2024 годзе.

Такую ж тэндэнцыю заўважылі ў дачыненні да ўспрымання кіроўцамі дысплэяў, экранных інтэрфейсаў і агулам кампаноўкі прыборнай панэлі.

У цэлым кіроўцы задаволеныя новымі тэхналогіямі ў машынах, але яны павінны «быць простымі як iPhone». Большасць такімі не з'яўляюцца, кажа Аляксандр Эдвардс, прэзідэнт Strategic Vision.

WSJ распавядае гісторыю Вінцэнта Дзюфа-Бедара: у студзені кіроўца спрабаваў дыстанцыйна запусціць зарадку для свайго электрычнага Volkswagen ID.4 2024 года выпуску з дапамогай прыкладання для тэлефона.

У яго не атрымалася — прыйшлося ноччу выходзіць з дому. Але і дзвярныя ручкі машыны, абсталяваныя рознымі датчыкамі, не спрацавалі ад марозу ноччу, таму 36-гадоваму інжынеру давялося залазіць у сваю машыну праз багажнік. 

«Проста дайце мне нармальную дзвярную ручку», — сказаў ён.

Па звестках J. D. Power, амерыканскай кампаніі па аналітыцы даных, у 2024 годзе ўладальнікі электрамабіляў з акумулятарнымі батарэямі амаль у 3 разы часцей паведамлялі аб тым, што іх дзвярныя ручкі працуюць з праблемамі, чым у 2020 годзе.

Таксама кіроўцаў раздражняюць сэнсарныя панэлі ў машынах, расказаў выданню Джэйк Прат, 35-гадовы праектны менеджар. Па яго словах, для змены налад на такіх дысплэях, на іх пастаянна трэба глядзець.

«Вы павінны сядзець і глядзець на тое, што робіце, а гэта значыць, што вы не гледзіце на дарогу», — кажа Прат.

Паводле апытання, праведзенага кансалтынгавай фірмай Escalent у 2022 годзе, толькі каля 28% пакупнікоў новых аўтамабіляў выбіраюць для сябе сэнсарныя экраны.

Функцыі, якія кіроўцам часцей падабаюцца — бесправадныя зарадкі для тэлефонаў, падагрэў і вентыляцыя сядзення, шклоачышчальнікі з датчыкамі дажджу і ўбудаваныя пыласосы.

Некаторыя кіроўцы кажуць, што не хочуць плаціць за мноства тэхналогій, ад якіх яны адмовіліся б, калі б маглі. Але, па словах Эда Кіма, галоўнага аналітыка маркетынгавай кампаніі AutoPacific, тэхналогіі не заўсёды моцна ўплываюць на цэны аўтамабіляў.

Каментары2

  • Зенусь
    10.03.2025
    Гэта ўсё зумеры робяць. Няма пераемнасці. Замест таго, каб удасканаліць тое, што добра працуе старае, робяць з нуля. Пра Айфон скажу, што нават у рукі браць яго не буду. Памятаю, была у мяне Nokia з qwerty клавіатурай. Там, каб дадаць у кантакты нумар, трэба было націснуць адну кнопку. Потым у мяне быў Android, і гэта задача стала ўжо зусім няпростая
  • Януш
    11.03.2025
    Я ўвогуле прадаў аўтамабіль і тры гады пачуваюся шчаслівым без яго.

Цяпер чытаюць

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Піт Паўлаў і Сяргей Марцалеў здымаюцца ў польскім кіно — вось як і навошта2

Паляшук схадзіў у лес і прыцягнуў 50 кілаграмаў лісічак4

Паліцыя Ерэвана не дала вайскоўцам РФ выкрасці расійскага дэзерціра

Прасцей злятаць у Азію: беларуска распавяла, як дабіралася з Гродна ў Беласток5

Прыгарад Стакгольма, дзе арудуюць бандыты-падлеткі з ліку мігрантаў, стаў адным з самых небяспечных месцаў Еўропы29

Як насамрэч збіралі некаторых людзей на таемную інаўгурацыю ў 2020-м? Расказвае Лойка11

У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд» ФОТЫ3

Цягнік Анапа — Мінск затрымліваецца на 6 гадзін з-за атакі беспілотнікаў1

Беларускія памежнікі затрымалі мужчыну, які ехаў з Літвы разам з самакруткай марыхуаны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома15

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль сцвярджае, што адным з яе катаў быў 28-гадовы беларускі тэмшчык. Вось што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць