Усяго патроху

Чорнае ці белае адзенне надзяваць у спёку? Адказ вас здзівіць

Пераадольваючы гарачыя пустыні, бедуіны носяць як чорнае, так і белае адзенне. У чым сакрэт?

Beduin
Бедуін чытае Каран у Сахары. Фота: Philippe Lissac / Getty Images

У артыкуле «Чаму бедуіны носяць чорнае адзенне ў гарачых пустынях?», які з'явіўся ў брытанскім часопісе Nature яшчэ ў 1980 годзе, навукоўцы тлумачаць, які колер адзення больш за ўсё пасуе для гарачых дзён.

Чорная тканіна, як выявілася, хутчэй паглынае цяпло, чым белая, але да скуры яно не даходзіць у такой колькасці, як у другім выпадку.

Такім чынам, колькасць цяпла, якую атрымліваюць бедуіны, аднолькавая, незалежна ад таго, носяць яны чорнае альбо белае. Дадатковае цяпло, што паглынаецца чорным адзеннем, губляецца да таго, як паспявае дасягнуць скуры.

Як адзявацца ў гарачае надвор'е?

Самае галоўнае, каб тканіна не прыліпала да цела.

У канчатковым выніку не колер адзення ўплывае на тое, наколькі нам горача, а фасон: ці дастаткова адзенне прасторнае, каб паветра магло свабодна праходзіць паміж тканінай і скурай. Бедуіны, якія падымаліся на гару Сінай, насілі хвалістае адзенне, што давала дадатковы эфект.

Тып тканіны таксама важны. Улетку ў вільготных умовах лепш за ўсё сябе праяўляе лён. Ён спрыяе рассейванню цяпла, якое ператвараецца ў вадзяную пару, і такім чынам астуджвае скуру.

Акрамя таго, лён ідэальна пасуе людзям, якія маюць схільнасць да скурных мікозаў або прэласці. Некаторыя людзі больш схільныя да такіх праблем праз павышаную патлівасць, празмерную масу цела або неабходнасць праводзіць доўгія гадзіны на працы ў спецыяльнай форме, якая не прапускае шмат паветра.

Добра пасуюць і іншыя натуральныя тканіны, такія, як шоўк і бавоўна.

Пазбягаць варта поліэфірнага саціну. Ён выглядае лёгкім і прывабным, але няхай гэта не ўводзіць вас у зман. Насамрэч ён амаль зусім не прапускае паветра, так што для гарачых дзён дакладна не пасуе.

У арабскіх краінах ёсць яшчэ адзін распаўсюджаны спосаб барацьбы са спякотай — спажыванне цёплых напояў і ежы. Ежа можа быць дадаткова вострай. Такія стравы выклічуць невялікае павышэнне тэмпературы ўнутры цела, таму яно зробіць усё, каб астыць. Мы пачнём пацець яшчэ больш, чым да ежы ці піцця гарачай гарбаты. А таму астуджальны эфект будзе больш інтэнсіўны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе абураныя намерам Трампа нагрэць рукі на замарожаных ЕС расійскіх актывах10

У Брэсце таксіст высадзіў падлетка пасярод дарогі, яго шукалі дзве гадзіны 7

Трамп упэўнены, што Украіна хутка страціць Данбас. Але іншым трывожыцца няма чаго14

Пуцін атрымаў план Трампа, але настроены працягваць ваяваць8

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max8

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі74

Цягнікі з Мінска да Друі ўсё ж вырашылі не адмяняць1

17‑гадовы блогер, які шыкаваў на грошы са збору на хворае дзіця, зноў збіраецца разыгрываць айфоны10

Да канца года адкрыецца кавярня «Вежа» ў мінскай воданапорнай вежы каля праспекта Жукава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк8

Вызваленая 18‑гадовая палітзняволеная Марыя Місюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць