Беларускія футбалісты згуляюць у першым у гісторыі чэмпіянаце свету сярод юнакоў да 15 год
Удзел у турніры возьме 191 зборная.
Маштабны футбольны форум пройдзе з 22 па 31 кастрычніка ў Азербайджане, піша БелТА.
На папярэднім этапе юнацкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Пятроўскага згуляе з аднагодкамі з Батсваны, Малі, Перу, Папуа-Новай Гвінеі і Манголіі.
Матчы будуць праходзіць на футбольных палях паменшанага памеру, у фармаце двух таймаў па 20 хвілін, у складзе каманд будзе па восем футбалістаў.
Усяго ў спаборніцтвах і фестывалі выступіць 191 каманда з усёй планеты.
На першым этапе яны падзеляцца на 32 групы, пасля чаго лепшыя зборныя працягнуць барацьбу за ўзнагароды.
Асноўная частка матчаў пройдзе на новым комплексе футбольных палёў у пасёлку Гаўсан, а адкрыццё і вырашальныя паядынкі адбудуцца ў Баку.
Усяго ўдзельнікі спаборніцтваў правядуць амаль тысячу паядынкаў.
Усе выдаткі па правядзенні маштабнага форуму — авіяпералёты, пражыванне, харчаванне, медазабеспячэнне, судзейства — узяла на сябе Міжнародная федэрацыя футбола.
Каментары