Грамадства55

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку

Пракурор Касцюковіцкага раёна Сяргей Булахаў далучыўся да правядзення ў касцюковіцкіх дашкольных установах афіцыёзнай патрыятычнай акцыі «Ліст аб Беларусі». З гэтай місіяй ён наведаў Новасаматэвіцкі дзіцячы сад і Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1 у саміх Касцюковічах, заўважыў Mayday.

Да візіту высокага госця ў дзіцячым садзе падрыхтавалі бела-зялёныя «нацыянальныя касцюмы», а дзяўчынак апранулі ў чырвоныя сарафаны

Пасля мерапрыемства ідэолагі сцвярджалі, што «дзеці напісалі для аднагодкаў з іншых краін маляўнічы ліст пра сваю радзіму, яе дзяржаўныя і прыродныя сімвалы, гісторыю і традыцыі». Пры гэтым нібыта 5‑гадовыя дзеці «разважалі пра сэнс колераў і элементаў Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба».

Пры гэтым, згодна з вучэбнай праграме, да засваення літар дзеці пераходзяць ужо толькі ў школе. 

Акрамя таго, пракурор расказаў дашкольнікам пра працу свайго ведамства, а тыя праспявалі яму загадзя развучаны дзяржаўны гімн.

Каментары5

  • Жах
    12.11.2025
    Два хлопчыкі з пагонамі ды ў пілотках. Бяз гэтага ніяк, лукашэнка ўсё не спыніцца, усё хоча па зубах атрымаць, с.аны генералісімус. Свой статак таксама ў вайсковае апранае? Ідыёты. Ці можна такім выхавацелькам ці загадчыцам садка даваць на выхаваньне сваіх дзетак?
  • Глос з над Немна
    13.11.2025
    Усё як мае быць: дзяучынкi у сарафанах, а хлопчыкi у касаваротках!
  • ы
    13.11.2025
    Готовится свежее мясцо для охраны бугров.

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць