Грамадства33

Як цяпер жыве былая бяздомная Вікторыя, якой гомельскі блогер набыў кватэру

Вікторыя і блогер Анатоль Rubakha Go з Гомеля далі інтэрв'ю, у якім расказалі, як жывуць цяпер і ці змагла былая бяздомная змяніцца. А таксама адказалі, ці праўда, што яны маці і сын.

Вікторыя. Скрын відэа: kate__svet / YouTube

Як Вікторыя жыла раней

Вікторыя — 56‑гадовая бяздомная жыхарка Гомеля, чыё жыццё кардынальна змянілася дзякуючы блогеру Анатолю Rubakha Go.

Па словах жанчыны, дзяцінства ў яе было «добрае, як і ва ўсіх дзяцей». З першага класа яна займалася спортам — лёгкай атлетыкай. Пасля заканчэння 8 класаў паступіла вучыцца ў вучылішча на аператара станкоў з праграмным кіраваннем.

Аднак па спецыяльнасці Вікторыя не працавала. Яна адзін год не давучылася і ў 16 гадоў пайшла на прадпрыемства «Труд», дзе рабілі абутак. Пазней яна ўладкавалася ў дзіцячы садок: спачатку нянечкай, а потым памочніцай выхавальніка.

Калі садок закрылі, Вікторыя зарэгістравалася на біржы працы, вывучылася на ліфцёра і пайшла працаваць у бальніцу. На дадзены момант яна афіцыйна не працуе.

У Вікторыі двое дарослых дзяцей і дарослая ўнучка. Яна была замужам, але з мужам развялася ў 2006 годзе і зараз жыве адна.

У жанчыны ёсць два браты, адзін з іх зводны (родны па маці). Аднак яна не падтрымлівае з імі кантакт.

Самым блізкім чалавекам, які разумее яе духоўна, Вікторыя лічыць адну жанчыну, Раісу Іванаўну, у якой яна доўгі час жыла.

«Яна мне як другая мама», — сказала Вікторыя, тлумачачы, што яе ўласная маці рана пайшла з жыцця — у 46 гадоў, калі Вікторыі было ўсяго 20.

«Я ёй дапамагала, і цяпер дапамагаю. Я яе не кідаю ў бядзе. (…) Іванаўна вельмі добры чалавек», — завярае Вікторыя.

Як удакладніў Анатоль, Вікторыя «заўсёды жыла ў некага з сваіх знаёмых. Ці ў прыватным доме, ці на кватэры. Хіба што большую частку яна пражыла ў Іванаўны. (…)

Раіса Іванаўна ўжо ва ўзросце, але яна сапраўды вельмі добрая. Бо вы ж самі разумееце, што не кожны прытуліць незнаёмага сабе чалавека.

У яе ёсць мужчына, з якім яна разам жыве. Таксама ў яе ёсць дзеці. Таму проста з-за сваёй дабрыні нейкай. Ну і зараз яны сапраўды добрыя сяброўкі. Вікторыя да яе прыходзіць, дапамагае ёй па агародзе, па хаце. Што ўжо складана зрабіць для самой Раісы Іванаўны».

Пра падораную кватэру

Самым вялікім шчасцем у жыцці Вікторыя лічыць кватэру, бо цяпер у яе ёсць «дах над галавой».

Калі блогер выйграў машыну, то прадаў яе, каб на выручаныя грошы купіць Вікторыі ўласнае жыллё.

Кватэру жанчына выбірала сама, а афармленнем дакументаў займаўся Анатоль.

«На мне кватэра. Усе дакументы на мне. Усё. Кватэра цалкам аформлена на мне. Я тут прапісана. Усё, больш нікога няма», — адказвае жанчына хэйтэрам.

На пытанне, ці не збіраецца яна замуж, жанчына адказала:

«Мне падабаецца быць адной. Я ўжо замуж не хачу. Хачу быць адна. Я там ужо пабывала. Таму другі раз на гэтыя граблі я не наступлю».

Ці змянілася жанчына?

Па словах Вікторыі, яна з Анатолем «ніколі не сварылася і ніколі не крыўдзілася». «Мне з ім лёгка камунікаваць. І ўсё», — заўважае жанчына.

Анатоль у сваю чаргу адзначае, што ў Вікторыі яму падабаецца дабрыня і пачуццё гумару:

«Я люблю пажартаваць, і Вікторыя ўвесь час гэта разумее, калі б хтосьці там мог крыўдзіцца, то Вікторыя відавочна не такая».

Анатоль выказвае Вікторыі павагу за тое, што яна змагла змяніцца ў лепшы бок. Ён падкрэслівае, што гэта было вельмі складана, улічваючы, што Вікторыя вяла разгульны лад жыцця больш за дзесяць гадоў.

Вікторыя і Анатоль Rubakha Go. Скрын відэа: kate__svet / YouTube

Адзінае, што Анатолю складана прыняць, — гэта залежнасць Вікторыі ад шкодных звычак. Ён прызнаўся, што хацеў бы, каб яна завязала з алкаголем і, магчыма, з курэннем. Сам ён не курыць і не п'е.

Па словах Анатоля, цяпер Вікторыя выпівае намнога радзей, толькі па святах ці з сябрамі, адна гэтага не практыкуе. Блогер лічыць, што цалкам пазбавіцца ад гэтых звычак ёй наўрад ці ўдасца.

Анатоль адзначае, што ў Вікторыі ёсць вялікая сіла волі, бо яна «не баіцца чаго-небудзь» і стараецца спрабаваць новае.

Вікторыя лічыць Анатоля сваім сябрам. Па яе словах, яна адчула гэта не адразу, а прыкладна праз паўгода зносін. Яна цалкам давярае яму і лічыць, што ён давярае ёй.

Для Вікторыі блог стаў вобразам жыцця і працай. Яна ведае, што павінна быць у дамоўленым з Анатолем месцы, «як на працу людзі ходзяць».

На пытанне, ці не стала б ёй лягчэй, калі б Анатоль перастаў яе здымаць, жанчына дала адмоўны адказ і прызналася, што сумавала б па ім. Яна сцвярджае, што павінна быць важкая прычына для спынення здымак.

Разам з Анатолем Вікторыя пабывала ў Дубаі і Турцыі. Яна прызналася, што Дубай уразіў яе прыгажосцю, але там было занадта горача. Больш за ўсё ёй спадабалася Турцыя і адпачынак на моры. У будучыні яна хацела б паўтарыць паездку менавіта ў Турцыю.

Яшчэ адна мара, якой падзялілася жанчына, — завесці сабачку пароды чыхуахуа:

«Я хачу сабе завесці сабачку. Я жывёл вельмі люблю. У мяне ўвесь час з дзяцінства былі толькі коцікі. Я ўсё прасіла маму: «Сабачку хачу». Але яна не дазваляла. Вось зараз я хачу завесці сабе маленькага сабачку».

Пра абвінавачанні, што блогер эксплуатуе Вікторыю

Анатоль пастаянна сутыкаецца з абвінавачваннямі, што ён нібыта «эксплуатуе жанчыну, якая знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі». Блогер аспрэчвае гэтыя заявы, падкрэсліваючы, што Вікторыя сама згодна на ўсе здымкі.

Ён прызнаўся, што раней негатыўныя каментары яго засмучалі, але цяпер ён прызвычаіўся.

Вікторыя з свайго боку адзначыла, што на хэйт ёй усё роўна, і яна не крыўдзіцца на каментарыі пра сваю знешнасць.

Расказваючы пра фінансавы бок праекта, Анатоль удакладніў, што Вікторыя не атрымлівае зарплату, але ёй выдзяляюцца грошы, і ён пакрывае ўсе яе патрэбы:

«Усё, што ёй трэба, мы купляем, плюс прадукты, камуналка, так што ўсё нармальна. (…)

«Вядома, у яе ёсць свае асабістыя грошы. Ды і, у прынцыпе, Вікторыя так асабліва ні на што не траціцца. Вось прадукты ў яе ёсць, і больш для яе нічога не патрэбна. (…) Часам мы ходзім у крамы, калі здымаем відэа, і вось купляем [адзенне]».

Па словах Анатоля, у Вікторыі кнопачны тэлефон, і «Wildberries» яна не карыстаецца. Жанчына не хоча пераходзіць на сэнсарны, і юнаку даводзіцца дапамагаць ёй у простых рэчах, напрыклад, выдаляць паведамленні.

Ці праўда, што Вікторыя маці Анатоля?

Такую версію часта пішуць у каментарах пад відэа. Але гэта няпраўда.

«Мая мама цяпер не працуе, а тата працуе ў Расіі, яшчэ ў мяне ёсць старэйшы брат і сястра. Мама вельмі добра ставіцца да праекту, падтрымлівае. З бацькамі ў прынцыпе ў нас кантакт добры. Думаю, што мы з Вікторыяй добрыя сябры, яна ўжо знаёмая з маімі бацькамі, груба кажучы, стала аддаленым членам сям'і», — расказаў Анатоль. 

Асабістае жыццё Анатоля

Сам Анатоль нядаўна сышоў з універсітэта, дзе вучыўся на эканаміста, бо спецыяльнасць яму не падабалася. Ён дапускае, што ў будучыні можа пайсці на журналістыку ці стаць дантыстам (хоць адзначае, што ў яго дрэнна з хіміяй і біялогіяй).

У асабістым жыцці ў блогера пакуль цішыня: дзяўчыны ў яго няма, аднак сям'я можа з'явіцца спантанна. Ён шукае добрую дзяўчыну, якая была б «на адной хвалі» з ім, без сур'ёзных шкодных звычак. Анатоль прызнаўся, што хацеў бы мець дваіх дзяцей (першую — дзяўчынку).

Каментары3

  • Хмм
    11.11.2025
    Остается надеяться, что это на самом деле так и есть.
    Так или иначе, внешне здоровее выглядит Виктория.
  • даведка
    12.11.2025
    Виктория и Анатолий из Гомеля должны утереть нос Евгении с её Мишей из Гродно.
  • EVA
    12.11.2025
    Д не бывает их бывших Максимум полгода и за старое

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць