Падатак для ўласнікаў электрамабіляў у Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць. Пра гэта расказала член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаце прадстаўнікоў Наталля Куляшова, піша БелТА.

Вызваленне ад падаткаў на гэты від транспарту было прадугледжана да канца 2025 года.
Але ўлады вырашылі прадоўжыць льготу яшчэ на год.
«Далей мы будзем глядзець, наколькі будзе неабходна яе працягваць», — падкрэсліла дэпутат.
Такім чынам, калі льгота будзе дзейнічаць толькі да канца 2026 года, уласнікам «электрычак» прыйдзецца плаціць за свой транспарт толькі восенню 2028-га.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
У мото два колеса,масса 300 кг и ездит он только половину года.