Грамадства1111

Амаль палова шматдзетных мінчукоў-чаргавікоў адмовіліся ад жылля. Чаму?

Пабудаваць на льготных умовах кватэру або дом тыя, хто ў чарзе, могуць максімум за 5 гадоў. Але многія адмаўляюцца ад гэтага.

— За апошнія 5 гадоў чаргавікоў стала менш на 12%, або на 80 тысяч, гэта значыць фактычна знятая з чаргі цэлая Мінская вобласць, у якой сёння 82 тысячы сем'яў, якія жадаюць палепшыць жыллёвыя ўмовы. Практыка паказвае: тыя, хто сапраўды мае намер пабудаваць кватэру або дом, вырашаюць пытанне за год-два, максімум 5 гадоў, — сказала намесніца начальніка аддзела юрыдычнай працы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Надзея Якушова, цытуе яе БелТА.

Шматдзетныя атрымліваюць запрашэнне на будаўніцтва ў раённых цэнтрах ледзь не з моманту нараджэння трэцяга дзіцяці, у Мінску — на працягу года. Але летась з 3,5 тысячы шматдзетных мінчукоў-чаргавікоў амаль палова адмовіліся ад дамоў долевага будаўніцтва. Першая прычына: маюць ва ўласнасці жыллё, і каб набыць новае, трэба істотную суму даплочваць. Напрыклад, ёсць двушка 50 квадратаў. Калі хочуць пабудаваць 100-метровую чатырохпакаёвую, то льготны крэдыт і субсідыю атрымаюць толькі на 50 квадратаў — за вылікам наяўнай жылплошчы.

Другая прычына — чакаюць пачатку будаўніцтва ў іншых месцах.

Акрамя таго, у Мінску ўсё менш шматдзетных сем'яў становяцца на ўлік. Іх за год становіцца больш на 600-800, а раней штогод дадавалася звыш 1000.

Каментары11

  • даведка
    04.04.2025
    БТ в понедельник так беспокоилось падением рождаемости в Латвии, а Вольфович вчера снижением рождаемости в Европе, нёс какую-то пургу про ухудшение демографии в 90-х и 2000-х в результате проблем, из-за которых было не до мыслей о рождении детей, что не заметили соринку в собственном глазу... С 2015 года в Беларуси после очередных выборов Лукашенко началась демографическая катастрофа из-за двукратного падения рождаемости, которую уже не остановить и не скрыть никакими фальсификациями и приписками избирателей на выборах. https://i.ibb.co/23zyLW9p/Belarus-1.png
  • Максим Дизайнер
    04.04.2025
    даведка, Вроде в пельменях "кролик", который на самом деле "курица" разобрлись, а здесь, как маленький. Демографическая яма была всегда задолго до ваших протестов. Нормальной еды - нет, только домашнее хрючево, и залитые химозой полуфабрикаты. Бесконечные стеллажи с сивухой, чтобы залить скуку. Один покупает 5 квартир в Минске, 20 у него по 300 работают. Все мечтали сколько себя помню хоть тушкой, хоть в Литву. Декрет у баб 3 года, заткнись и плати. Потом эта баба, как моя бывшая, собралась, и уехала за границу с ребенком. Какие на х роды в пролетарском аду.
  • даведка
    04.04.2025
    Недавно выкладывали закрытую статистику Минздрава, где отчётливо видна новая волна спада рождаемости после 2015 года. И за десять лет к прошлому рождаемость просела вдвое со 119 208 детей (2015) до 58 993 детей (2024).
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/363996

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін38

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бондарава дапамагла сабраць грошы палітвязням. Стрыжак распавёў пра наступствы першакрасавіцкага жарту «Нашай Нівы»2

Трамп пра краіны, супраць якіх увёў пошліны: Яны тэлефануюць, дупу мне цалуюць, хочуць заключыць здзелку23

Беларус прадаў машыну ў Польшчы і раптам аказаўся вінны калектарам1

У Беларусі на чатыры шлюбы прыходзяцца тры разводы3

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў8

У Мінску людзей кармілі здыхляцінай, нават дзяцей у садках12

Галоўнакамандуючы УСУ: Расія фактычна пачала наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці

Прапагандысты згенеравалі голыя здымкі Ментусавай і загрузілі на порнасайт25

«Паспеў зрэагаваць за пару імгненняў да лабавога сутыкнення». Вусцішнае відэа з трасы пад Мінскам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін38

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць