Грамадства55

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі

На прадпрыемстве «Лідскае піва» патлумачылі, чаму на бляшанках піва з серыі «Калекцыя Майстра. Пшанічнае» этыкетка выглядае нібыта перавернутай. Многія пакупнікі палічылі гэта звычайнай вытворчай памылкай, якую чамусьці не заўважылі падчас кантролю якасці. Аднак высветлілася, што так было задумана ад самага пачатку, піша Telegraf.news.

У прэс-службе вытворцы з гумарам адзначылі, што са скаргамі на «памылку» на бляшанках да іх звяртаюцца «часцей, чым з просьбамі вярнуць грошы». Таму на прадпрыемстве палічылі патрэбным растлумачыць (ужо не ў першы раз), навошта вытворца наўмысна «перакуліў» выяву на этыкетцы.

«Давайце патлумачым. Асабліва тым, хто да гэтага з гэтага смяецца. Выява «майстра» надрукаваная дагары нагамі, бо для пшанічнага гатунку характэрны асадак. І калі вы трымаеце бляшанку ў руках, вы пераварочваеце яе і перамешваеце. Магія па-за Хогвардсам», — патлумачылі на старонцы «Лідскага піва» ў Threads.

Посмотреть в Threads

Гэта можна ацаніць як сапраўды разумны ход на мяжы маркетынгу і псіхалогіі. Бо тэкст на этыкетцы, дзе, вядома ж, напісана, што ў гэтым гатунку піва дапускаецца наяўнасць дражджавога асадку і таму бляшанку варта перакуліць перад ужываннем, чытаюць нямногія. А вось не заўважыць, што выява на бляшанцы ў вас у руках нейкая «няправільная», даволі складана — чыста інстынктыўна хочацца перавярнуць бляшанку «правільным» бокам.

Перавярнулі, зразумелі, што «памылку» дапусцілі не вы, а вытворца, перакулілі назад — а напой ужо перамешаны, што і было патрэбна для належнага смаку. Менавіта на гэты псіхалагічны трук падсвядомасці і разлічвае вытворца.

А вось са шклянымі бутэлькамі, у якіх таксама выпускаецца гэтая серыя, такі хітрык ужо не працуе.

Каментары5

  • старый литвин
    22.01.2026
    только идиоты могли думать, что это такая ошибка.
  • Магілёў мая мара
    23.01.2026
    Як жа ж я хачу дадому. З нагоды рэкламы на Нашай Ніве купіць бляшаначку па дарозе дадому і пакуляць як прапісана.
  • Усё правільна
    23.01.2026
    Немцы сваё пшанічнае наліваюць у шклянку спецыяльным спосабам, так, каб усё змяшалася. Файная ідэя! Можна вучыць немцаў :D

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць