Падрабязнасці агучыў намеснік дырэктара — галоўны інжынер прадпрыемства «Мінскводаканал» Антон Галаскок.
Намеснік дырэктара расказаў, дзе мінчукі могуць праверыць ваду на якасць. Ён звярнуў увагу, што праверка вады ў хатніх умовах будзе недакладнай.
Паводле яго слоў, вада даследуецца ў спецыяльных лабараторыях і ўстановах: «У нас акрэдытаваная лабараторыя выконвае даследаванні такога кшталту. Акрамя нас, такія лабараторыі ёсць і ў іншых арганізацыях».
Антон Галаскок адзначыў, што жыхары Мінска, якія хочуць упэўніцца ў якасці вады, звяртаюцца альбо ў «Мінскводаканал», альбо ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Пасля праверкі заяўніку выдаецца пратакол выпрабаванняў, у якім утрымліваецца інфармацыя пра падрабязнае даследаванне ўзятых узораў вады.
Каментары