Свет66

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы

Амаль усе свае зберажэнні пантыфік ахвяраваў на пагашэнне іпатэкі прадпрыемства, якое працуе пры турме для непаўналетніх у Рыме.

Папа Францішак. Фота: Buda Mendes/Getty Images

Пра гэта паведамляе выданне The Economist.

У сваім духоўным запавеце Францішак падкрэсліў важнасць царквы для найбяднейшых слаёў грамадства.

«Пасланне, якое прасочвалася ў палажэннях Францішка пра яго скон, заключалася ў тым, што сапраўднае месца яго царквы — на ўскрайку грамадства», — гаворыцца ў артыкуле The Economist пад назвай «Апошняе зашыфраванае пасланне Папы».

Незадоўга да сваёй смерці пантыфік перадаў амаль усе свае грошы — каля 200 тысяч еўра — на пагашэнне іпатэкі макароннай фабрыкі, якая працуе пры турме для непаўналетніх у Рыме.

Папа Францішак памёр 21 красавіка на 89-м годзе жыцця. У сваім тастаменце ён загадаў пахаваць сябе ў простай магіле ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

«Магіла павінна быць у зямлі, простай, без асаблівых упрыгожванняў, з адзіным надпісам: Franciscus», — адзначыў ён.

Такім чынам Францішак стаў першым Папам, якога пахавалі па-за межамі Ватыкана за больш чым сто гадоў.

Хорхэ Марыа Берголья, які ў 2013 годзе быў выбраны Папам, узяў сабе для пантыфікату імя Францішак у гонар Святога Францішка Асізскага, заснавальніка жабрацкага ордэна францішканцаў.

«Для мяне ён — чалавек беднасці, чалавек міру, чалавек, які любіць і абараняе стварэнне [Божае]; у наш час у нас не самыя лепшыя адносіны са стварэннем, ці не так? Гэта чалавек, які натхняе нас духам міру, бедны чалавек… Як бы я хацеў, каб Царква была беднай і для бедных!» — казаў Францішак.

Каментары6

  • даведка
    27.04.2025
    А у нас после смерти Лукашенко налогоплательщики будут ежеквартально платить по €200,000 одиннадцати членам его семьи, прописанным в одной госрезиденции.
  • Закономерно
    27.04.2025
    Любил же Папа лапшу!
  • Злобный вожык
    27.04.2025
    А что оставит после себя луковая головка?

Цяпер чытаюць

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт138

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня2

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць