Культура11

У Варшаве да Дня роднай мовы адбудзецца Дзіцячы фэст

22 лютага ў Варшаве адбудзецца дзіцячы фестываль «Наш кірмаш» — сямейная культурная падзея, прысвечаная Дню роднай мовы

У праграме імпрэзы для дзяцей і бацькоў:

  • музычныя выступы, 
  • аўтарскія сустрэчы, 
  • тэатральныя чытанні, 
  • мастацкія і інтэрактыўныя майстар-класы. 

Удзел у падзеі возьмуць паэт і перакладчык Андрэй Скурко, актор і літаратар Аляксандр Ждановіч, сямейны гурт Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў, мастачка Марына Корзун і іншыя, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Будуць працаваць беларускія выдавецтвы з асартыментам дзіцячых кніг.

Час: 22 лютага (нядзеля), 13:00—16:00. Адрас: ul. Dożynkowa 6a

Уваход вольны

Каментары1

  • Марыя, Іван, Віктар, скажыця Ў
    09.02.2026
    Вышліце там бабарыканцаў, можа крыху вывучаць беларускую мову.

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць