Грамадства

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Міхаіл Масалевіч шэсць гадоў праводзіў экскурсіі па Мінску. Але нядаўна гісторыка асудзілі па справе Гаюна.

Міхаіл Масалевіч. Фота: holiday.by

Міхаіл Масалевіч нарадзіўся ў 1991 годзе. У 2009‑м скончыў гістарычны клас Ліцэя БДУ, а ў 2014‑м атрымаў дыплом гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Дакументазнаўства». Падчас вучобы ва ўніверсітэце малады чалавек даследаваў арганізацыю справаводства ў дзяржаўных думах Расійскай імперыі.

У 2018 годзе Міхаіл скончыў курсы экскурсаводаў і прайшоў атэстацыю ў Нацыянальным агенцтве па турызме. Апошнія шэсць гадоў працаваў гідам: вадзіў экскурсіі па Мінску на беларускай і рускай мовах. На профільным партале Holiday.by ён меў максімальны рэйтынг.

Міхаіл вывучае свой радавод, напрыклад, нядаўна шукаў звесткі пра прадзеда, які служыў у імператарскай арміі ў Першую сусветную вайну, а ў 1923 годзе лічыўся ў спісах прызыўнікоў 78‑га пяхотнага палка ў Баранавічах. Мужчына часта дапамагаў іншым карыстальнікам парадамі, як працаваць з Нацыянальным архівам.

Міхаіла Масалевіча асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Звычайна пераслед паводле гэтага артыкула звязаны са справай Гаюна.

Гісторыку прысудзілі хатнюю хімію.

* * *

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ8

У цэнтры Мінска закрылася яшчэ адно бістро1

Салаўёў абвінаваціў Ксенію Сабчак і яе маці Нарусаву ў дзяржздрадзе4

Пэрыс Хілтан дамаглася закрыцця элітнай школы, у якой яна вучылася і ў якой здзекаваліся з дзяцей1

Беларуска абурылася коштам арэнды кватэры ў Баранавічах і паскардзілася ў Палату прадстаўнікоў5

Спроба стварыць суперзенітку на каленцы з авіяцыйнага кулямёта скончылася для расіян эпічным фэйлам ВІДЭА13

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды — хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі5

ДАІ сказала, што рабіць з аварыямі, якія ўсё часцей учыняюць кіроўцы старэйшыя за 70 гадоў5

У Мінску мужчына падышоў да аўтамабіля, каб падказаць, што ўключана далёкае святло. Яму залілі твар пярцовым балончыкам ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы23

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць