Вайна66

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі

Пра намер Расіі размясціць у Беларусі чатыры станцыі кіравання беспілотнікамі далёкага дзеяння паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са спасылкай на даныя ўкраінскай разведкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Anton Petrus / Getty Images

Сваю заяву Зяленскі зрабіў пасля дакладу, зробленага яму кіраўніком Галоўнага ўпраўлення разведкі Алегам Івашчанкам.

Таксама падобныя станцыі, са слоў Зяленскага, могуць з’явіцца на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Раней Зяленскі заяўляў, што ўкраінскаму боку ўдалося вывесці з ладу некалькі рэтранслятараў у Беларусі, праз якія кіраваліся расійскія дроны, але падрабязнасці гэтых дзеянняў ён не раскрыў.

Каментары6

  • тмммтм
    24.03.2026
    Имя,
    > уже ничего не решает
    Дык ён ад самога свайго прыходу быў толькі маскальскім гаўляйтарам і вырашаў толькі як каровам дупы мыць, усё астатняе ён проста выконваў па загадам з масквы. І з першых жа гадоў рабіў тут усё каб зрусыфікаваць, разбурыць усе дзяржаўныя інстытуты (якія толькі пачалі стварацца), здаць усё пад маскалёў. Гэта не зараз адбылося і не ў 2020м, вы надта позна прачнуліся.

    > Россия делать все
    Дык і самі белорусіяне кожын дзень упарта ідуць на заводы ВПК і вырабляюць зброю для расейцаў - цягачы, прычэпы, электроніку, радары, тракі для БТРаў, чаго толькі не робяць і ўсё гэта дапамагае маскалям чыніць генацыд украінцаў. Упарта ідуць у міліцаі. Упарта ідуць у калябаранцкае войска. Упарта лечаць расейскіх вайсковых злачынцаў у сваіх шпіталях, санаторыях і лякарнях. А потым плачуцца што сталі вайсковаю цэльлю, дзіўныя людзі... а яшчэ потым будуць крычаць "а нас за что?" калі пачне ляцець у адказ (а колісь дакладна пачне, інакш не можа быць). А маскалям чаму б і не ставіць тут усё што хочуць калі гэта па факту падкантрольная ім зямля, дзе ад дзяржавы засталася адна назва. І насельніцтва не тое што не супраціўляецца, а нават сваю мову ўжо з радасьцю прамяняла на маскальскую. Яны ўжо даўно лічаць гэтую зямлю сваёю вобласьцю проста "пад прыкрыцьцём" - зь іншым сьцяжком і асобным, але падкантроьным, месцам у ААН. Зь цягам часу яшчэ й мабілізоўваць беларусаў пачнуць, думаю ўжо не так доўга засталося.
  • все согласны
    24.03.2026
    Трамп за и согласен, лккашенко двумя руками за, Коул согласен.
  • Ёсік
    24.03.2026
    Спадар Зяленскі, ну калі вашая выведка сцьвяржае аб гэтым, ну дык лясьніце па гэтых законных цэлях. Хай лукашэнка адчуе, што такое па-сапраўднаму быць памагатым на баку зла. Вось і паглядзім, дарма ці не ядуць хлеб падаткаплацельшчыкаў усялякія тэлевізійныя рэмбы карпянковы, хрэніны, муравейкі. Мо менш будзе сваім чорным ротам пагражаць усялякім ражном суседзям.

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая6

У кароткі спіс прэміі Багушэвіча ўвайшлі не толькі кнігі, але і падкасты і відэапраграмы, у тым ліку «Сармацкі вус»3

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць