Каханне і сэкс99

Чаму жанчыны не хочуць крутых мужыкоў

Новыя даследаванні сведчаць, што жанчыны з краін, дзе насельніцтва здаравейшае, аддае перавагу мужчынам больш фемінізаваным. Мода на мужчыну-самца мінае?

Некаторы час таму каля 4800 жанчын узялі ўдзел у эксперыменце навукова‑даследчай лабараторыі Абердынскага універсітэта (Шатландыя). Гэта былі маладыя жанчыны, у асноўным каля дваццаці гадоў. Пазней даследчыкі ў лабараторыі пацвердзілі з дапамогай IP‑адрасоў дадзеныя аб тым, што ў эксперыменце бралі ўдзел жанчыны з 30 краін, уключаючы Аргентыну, Швецыю, Расію, Аўстралію і Злучаныя Штаты. Краіна паходжання жанчын з’яўляецца важнай часткай эксперыменту.

Пасля рэгістрацыі на сайце жанчыны пераходзілі ў раздзел псіхалагічных тэстаў. Яны атрымлівалі інструкцыі на англійскай мове або ў перакладзе, і ім былі парамі прадстаўленыя мужчынскія твары. У кожнай пары ім неабходна было выбраць той, які падаецца ім больш прывабным, і ацаніць, наколькі яны ён падабаецца ім больш за другі.

Твары выглядалі амаль аднолькава, з нязначнымі адрозненнямі, быццам твары двайнятаў. Яны былі створаныя праграмай, якая надавала рысам больш «мужчынскасці» ці «жаноцкасці». У некаторых, напрыклад, вусны былі танчэйшыя, чым у «двайнікоў», або шырэй пасаджаныя вочы, або гусцейшыя бровы. Большасці жанчынаў спатрэбілася менш за 10 хвілін, каб у 20 парах абраць той мужчынскі твар, які падаўся ім прывабнейшым.

Пасля апрацоўкі дадзеных, у тым ліку вышэйназваных перавагаў жанчын, іх краіны паходжання і паказчыку ўзроўню аховы здароўя ў гэтай краіне, даследчыкі ўбачылі цікавую заканамернасць. У краінах, дзе стан аховы здароўя невысокі і існуе пагроза выжыванню, жанчыны аддавалі перавагу больш «мужным» мужчынам. То бок ім падабаецца, калі ў мужчыны шырокі твар і густыя бровы, моцныя скулы і добра акрэсленыя лініі сківіцы.

Для чалавека, незнаёмага з эвалюцыйнай псіхалогіяй, гэта можа гучаць крыху надумана. Як увогуле можна звязваць перавагу, якую жанчына аддае таму ці іншаму мужчынскаму тыпу, з узроўнем здароўя нацыі? Справа ў тым, што

паводле тэорыі сэксуальнага адбору, жанчыны больш разборлівыя ў выбары партнёра, таму што на іх прыходзіцца большая частка рызыкі і цяжару ў нараджэнні і выхаванні дзяцей. Калі мужчына можа спаць са 100 жанчынамі на працягу году і мець 100 дзяцей, жанчына, якая спіць са 100 мужчынамі на год, будзе мець толькі адно дзіця. Таму ў яе інтарэсах прынамсі абраць больш «якаснага» партнёра. І адна з прыкметаў «якасці» мужчыны — добрае здароўе.

Але якое дачыненне мае здароўе да маскуліннасці? Справа ў тэстастэроне — гармоне, дзякуючы якому фармуюцца маскулінныя рысы: моцныя цягліцы, сківіцы, валасы на твары і нізкі голас. Тэстастэрон робіць імунасупрэсіўнае ўздзеянне. Гэта азначае, што мужчына павінен быць здаровым і ў добрай форме, каб вытрымаць яго ўздзеянне.

Тэстастэрон таксама звязаны з добрай рэпрадуктыўнай функцыяй і дамінаваннем. З пункту гледжання эвалюцыі маскуліннасць — гарантыя валодання добрымі генамі і верагоднасці стаць бацькам здаровых дзяцей.

Аднак за мужчынскасць, магчыма, давядзецца заплаціць высокую цану. Жанчыны часта ўважаюць мужчынаў з высокім узроўнем тэстастэрону за непрыязных, непрывабных, непастаянных, агрэсіўных і незацікаўленых у выхаванні дзяцей. Сапраўды, ёсць доказы таго, што такія мужчыны сапраўды маюць больш праблем у выбудоўванні стасункаў, чым іншыя.

У гэтым святле вонкавая «мужнасць» — не так ужо і добра.

Падсвядома жанчынаў можа прывабіць высокі ўзровень тэстастэрону, таму што такі мужчына дасць яе дзецям выключнае здароўе. Але калі здароўе дасягаецца за кошт адсутнасці вернасці і добрага выхавання, ці важна гэта?

Відавочны адказ: не так і важна, калі вы жанчына, якая жыве ў краіне з высокім узроўнем аховы здароўя. Тое, што не змогуць даць «кепскія» бацькоўскія гены, дапаможа выправіць добрае медыцынскае абслугоўванне і чыстае навакольнае асяроддзе. У вышэйзгаданым даследаванні жанчыны, якія аддалі перавагу найменш «мужчынскаму» тыпу, жывуць, як правіла, у адных з самых здаровых краін: Швецыі, Фінляндыі, Даніі і Аўстрыі.

Гэтаму тыпу аддалі перавагу таксама жанчыны з Румыніі, Грэцыі і Новай Зеландыі. Найбольшая ж колькасць жанчынаў, што знайшлі прывабным «жаноцкі» тып, жыве ў Бельгіі — краіне, у якой, як лічыцца, найлепшая сістэма аховы здароўя ў Еўропе (разам з Даніяй і Нідэрландамі).

Каментары9

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць