Грамадства22

Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол

Пра тое, што баранавіцкаму хлопчыку Сашу Астрогу зрабілі вельмі дарагі ўкол Zolgensma, грошы на які — $1 818 000 — збіралі талакой, паведамілі ў інстаграме ягоныя сваякі.

Скрыншот з відэа

«Гэты дзень настаў. Укол зроблены. Мы плачам. Але цяпер — ад шчасця. Саша атрымаў свой шанец. Шанец дыхаць, рухацца, жыць.

Дзякуй усім, хто не прайшоў міма. Хто дзяліўся, хто данаціў, хто маліўся. Вы — героі. Вы падарылі Сашу не проста лекі. Вы падарылі яму жыццё. Гэта не фінал. Гэта — новы пачатак», — піша маці хлопчыка.

Увесці прэпарат Zolgensma можна, пакуль вага дзіцяці не перавышае 13,5 кілаграма.

22 красавіка бацькі паведамілі, што на той момант было сабрана 1 255 556,79 долара, але Саша ўжо важыць амаль 10,6 кілаграма. Паводле іх слоў, «вага гуляе супраць нас», бо часу на завяршэнне збору застаецца ўсё менш.

24 красавіка збор быў закрыты на суме 1 818 000 долараў. Збіраліся грошы 5 месяцаў.

Каментары2

  • Тэкля
    19.05.2025
    Вялікая ўдзячнасць тым, хто можа дапамагчы і робіць гэта
  • Найперш не галасі!
    19.05.2025
    На такія рэчы кожны мусіць закідваць капейчыну, а то добры рубель.
    Хоць капейчыну, але абавязкова.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць