У мінскім двары пенсіянерка на BMW пратараніла дзве машыны і збіла пешахода
Кіроўца страціла кантроль над сітуацыяй і трапіла ў аварыю.

Фота: ДАІ Мінска
У Мінску кіроўца BMW пашкодзіла два аўтамабілі і збіла пешахода.
Аварыя адбылася раніцай у двары па вуліцы Жукоўскага. 65-гадовая жанчына на BMW урэзалася ў прыпаркаваны FAW, потым сутыкнулася са смеццявозам МАЗ, а пасля гэтага вылецела на тратуар і збіла пешахода. 72-гадовы мужчына быў шпіталізаваны для абследавання.

У ДАІ лічаць, што кіроўца BMW была няўважлівая і ў нейкі момант страціла кантроль над сітуацыяй.
Каментары