Здарэнні11

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце

Здарэнне адбылося ў аўторак у «Мінск-Свет» каля 18:10, паведамляе ДАІ.

Аўтамабіль рухаўся па вуліцы Бялградскай і пры павароце налева на вул. Ніколы Тэслы не саступіў дарогу школьніку, які перасякаў пешаходны пераход на самакаце.

Высветлілася, што хлопчык пачаў рух праз дарогу на мігаючы зялёны сігнал святлафора і не спыніўся на востраве бяспекі. Аўтамабіль зачапіў школьніка бортам.

Пасля сутыкнення хлопчык здолеў падняцца на ногі. Дзіця даставілі ў бальніцу для абследавання.

Каментары1

  • Ёсць зона нябачнасці за пярэдняй стойкай
    21.05.2025
    З самакатамі ёсць такая штука, што яны рухаюцца хутчэй за пешаходаў.
    А ў аўто ёсць бакавыя стойкі спераду, якія ствараюць зону нябачнасці, асабліва пры паваротах. З улікам хуткасці руху самакатаў, яны ў гэтай зоне нябачнасці могуць знаходзіцца даўжэй за пешаходаў, асабліва пры паваротах.
    Большасць апошніх навінаў пра збіццё самакатчыкаў была менавіта пры здзяйсненні павароту кіроўцамі.
    Зразумела, што кіроўцам патрэбна быць уважлівымі, але і самакатчыкам патрэбна распавядаць пра асаблівасці руху. Асабліва дзецям.
    А калі б прыдумалі, як пазбавіцца гэтай зоны нябачнасці, гэта дадало б бяспекі для ўсіх

Цяпер чытаюць

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю4

«Аватар» у Мінску на Новы год усё ж пакажуць

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»4

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку2

Марыя Калеснікава і Павел Латушка прыехалі ў Вільню на запіс навагодняга звароту ФОТА33

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?2

Гістарычны будынак прадаюць за 42 рублі ва Ушацкім раёне1

Гулец «Нафтана» Ямуса Камара патрапіў у сур’ёзнае ДТЗ, яго стан крытычны2

Зяленскі расказаў, ці гатовы сустрэцца з Пуціным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць