Грамадства44

Ваданосава: Вырашыць бюракратычную праблему, звязаную з аплатай страхоўкі маці, не ўдалося

Кацярына Ваданосава расказала, што ў яе мамы Нэлі пачалася агонія.

«Зараз у маёй мамы агонія. Ужо адмовілі ныркі. Канвульсіі. Я была з ёй столькі, колькі дазволілі. Мяне адправілі дадому. Там нельга быць уночы.

Зараз лік на гадзіны. Максімум, суткі. Сёння [у панядзелак] я шмат плакала, і дома таксама не змагла стрымацца.

Сказала нарэшце Яну [сыну], што нас чакае. Вельмі баялася, як ён гэта ўспрыме. Ён пакуль больш-менш трымаецца. З пераменным поспехам. Стэфа ад пачатку ў курсе. Яна трымаецца таксама. Васіль ў другой палове дня змяніў мяне на тэлефоне, вырашаў пытанні са страхоўкай.

Нічога не атрымалася. Гэта бюракратычная пастка. Будзем змагацца яшчэ, канешне. Постфактум. Postmortem. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамог.

Збор сабраны, але не закрыты. Я ўсё яшчэ не ведаю суму рахунка, які мне выставяць. Даведаюся, скажу», — напісала ўчора вечарам у фэйсбуку Кацярына.

23 снежня ў мамы Кацярыны ў Варшаве здарыўся інсульт. Дактары аператыўна прыехалі, адвезлі ў бальніцу, правялі аперацыю, аднак высветлілася, што Упраўленне па справах іншаземцаў не ўнесла пажылую жанчыну ў базу застрахаваных, а на вялікіх выходных спраўдзіць гэту акалічнасць было немагчыма.

Кацярына тады выказала засцярогу, што рахунак за аперацыю і іншыя медыцынскія маніпуляцыі можа скласці ад дзясяткаў да сотняў тысяч злотых. 

Пасля таго, як Ваданосава напісала гэты пост, на сайце «Байсола» з'явілася інфармацыя пра дабрачынны збор на €15 000, які за двое з паловай сутак быў сабраны.

У нядзелю Кацярына пісала, што будзе займацца бюракратычнымі пытаннямі. «Таксама мушу выбіць лекарскае засведчанне, каб перадаць яго адвакатцы, якая паедзе спачатку ў суд, потым ва Ўжонд па справах уцекачоў (спадзяюся). Я ў гэты час, калі нас яшчэ не напаткае смерць, паеду ў Акно на Ўсход— арганізацыю, якая дапамагае эмігрантам. Паспрабую з іх дапамогай дамагчыся адказу на пытанне, чаму маці не вызначаная ў Петрамедыцы як застрахаваная асоба, і як гэта змяніць, бо па законе яна мусіць быць забяспечаная. Дзесьці на шляху бюракратычная машына забуксавала, што ў тым ліку прывяло да той кропкі, дзе мы зараз знаходзімся», — пісала яна.

Каментары4

  • хамса
    30.12.2025
    Я ў жаху,
    гэта Польшча, Дзетка.
    не перадаць, як мне шкада Кацярыну і ейную маці
    Кацярына, моцы Вам
  • Я ў жаху
    30.12.2025
    хамса, і мне таксама шкада. Але я не магу такое апраўдваць нейкімі бюракратычнымі законамі. Яны ж перш за ўсё людзі. Бедная сям'я. І Кацярына, у якой рак. Жах суцэльны. Хай у яе ўсё наладзіцца.. столькі пакутаў атрымаць. Балюча
  • имя тебе Балаган
    30.12.2025
    Всё делается не так. Кацярыну можна зразумець, таки стан. Я бы на её месте написал Oświadczenie о том, что всё лечение будет оплачено либо через Ужонд как и положено по Закону либо ей самой ( собирали бы все Белорусы мира) и занести и зарегистрировать в этой частной клинике в 2-х экземплярах. А потом уже всем в том числе и с помощью адвокатки "бороться" с мягко скажем оплошностью Ужонда. Главное, чтобы в деле было Заявление мамы Кацярыны с просьбой рассмотреть её просьбу о предоставления убежища в Польше, а не Литве. Не будет такого Заявления всё "свалят" на Литву.
    PS/ самое грустное, что все расходы на содержания ( в том числе и оплата медицинской страховки)Просителя международной защиты от момента подачи Заявления до вступления в силу первого положительного решения о предоставлении какой-то Защиты НЕСЁТ ЕС, а местному Ужонду нужно только подсуетиться.

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра11

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць