У ноч на 31 мая ў Харкаве прагучала серыя выбухаў, на месцы прылётаў узніклі пажары, пацярпеў чалавек.

«У горадзе было чутна выбухі! Над Харкавам зафіксавана варожыя ўдарныя БПЛА», — напісаў мэр горада Ігар Церахаў.
Мясцовыя СМІ і публічныя каналы паведамілі пра прынамсі 8 выбухаў у горадзе.
Пазней Церахаў удакладніў, што пад ударам — Шаўчэнкаўскі раён горада. Затым гарадскі галава паведаміў пра траплянне па тэрыторыі вытворчага прадпрыемства ў Кіеўскім раёне. На месцах прылётаў узніклі пажары.
У Шаўчэнкаўскім раёне пад ударам апынулася СТА — пашкоджаны памяшканні і некалькі аўтамабіляў.
У Кіеўскім — у выніку прылёту ў некалькіх дамах выбіла шыбы.
Паводле слоў Церахава, усяго зафіксавана восем прылётаў па горадзе — два ў Шаўчэнкаўскім раёне і шэсць у Кіеўскім.
-
«Рускі Перл-Харбар». Z-каналы ў шоку ад украінскай атакі на расійскія аэрадромы
-
Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі
-
Расія нанесла ракетны ўдар па вучэбным падраздзяленні Сухапутных войск Украіны: ёсць загінулыя і параненыя
Каментары