Вайна

Эрдаган: Пуціну і Зяленскаму неадкладна трэба правесці асабістую сустрэчу

Уладзімір Зяленскі і Рэджэп Таіп Эрдаган абмеркавалі магчымасць арганізацыі чатырохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў Украіны, Расіі, Турцыі і Злучаных Штатаў, паведамляе «Украінская праўда».

Фота: Paul Ellis Pool / Getty Images

Прэзідэнт Турцыі падчас тэлефоннай размовы з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім заявіў, што пасля завяршэння перамоваў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі наступным крокам на шляху да міру павінна стаць сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы адміністрацыі прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі.

Згодна з заявай Анкары, падчас размовы Эрдаган падкрэсліў, што магчымы разгляд пытання спынення агню падчас другога раўнду перамоваў, запланаванага ў Стамбуле, можа стаць важным этапам у прасоўванні мірнага працэсу.

Пры гэтым турэцкі прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ўдзел дэлегацый абодвух бакоў у перамовах у пашыраным фармаце будзе граць важную ролю ў падтрымцы пазітыўнай дынамікі.

«Эрдаган перакананы, што пасля завяршэння перамоваў на ўзроўні дэлегацый павінен адбыцца этап прамога дыялогу паміж лідарамі краін — і гэты крок неабходна зрабіць без асаблівых зацягванняў», — піша прэс-служба.

Са свайго боку Зяленскі таксама паведаміў пра размову з Эрдаганам: «Гаварылі пра першую сустрэчу ў Стамбуле. Абмен палоннымі — гэта яе важнае дасягненне, але, на жаль, адзінае. Павінна быць спыненне агню для далейшага руху да міру. Трэба спыніць забойствы людзей», — напісаў ён.

Паводле яго слоў, лідараў абмяркоўвалі магчымую наступную сустрэчу ў Стамбуле і на якіх умовах Украіна гатовая ў ёй удзельнічаць. Зяленскі дадаў: «Усё роўна бачым, што гэта сустрэча не можа і не павінна быць пустой. Таксама абмяркоўвалася магчымасць арганізацыі чатырохбаковай сустрэчы на ўзроўні лідараў Украіны, Расіі, Турцыі і Злучаных Штатаў.»

Расія прапануе правесці новы раўнд перамоваў з Украінай у Стамбуле 2 чэрвеня.

Направіць туды Масква плануе тую дэлегацыю, якая прымала ўдзел у папярэдняй сустрэчы, што адбылася 16 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць