Здарэнне адбылося сёння каля 02:50 на аўтадарозе Р-41 «Слонім — Масты — мяжа Літвы».

Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама
44-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel рухаўся з боку аграгарадка Азёры ў напрамку Скідзеля.
На 117-м кіламетры згаданай аўтадарогі з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся, паведамляе тэлеграм-канал «102 Нёман».
Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр.
Каментары