Грамадства11

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда

Берасцейца Сяргея Наліўку судзілі ў 2021-м па «карагоднай» справе, а пасля дадалі тэрмін за каментар. Падчас судоў мужчына перажыў мікраінфаркт і рэанімацыю, а пазней адбываў тэрмін у адной з самых жорсткіх беларускіх калоній для рэцыдывістаў — вось як гэта было.

Сяргей Наліўка. Фота: архіў суразмоўцы

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Сяргею ўладкавацца ў замежжы — паўдзельнічаць можна тут.

Сяргею 40 гадоў. Працаваў у таксі, у краме ў ахове, быў будаўніком у Польшчы.

Мужчына — удзельнік паслявыбарчых пратэстаў у Брэсце ў 2020-м годзе, у тым ліку і «карагоднага» пратэсту 13 верасня, за які асудзілі больш за 114 чалавек.

Наліўка трапіў у другую партыю абвінавачаных па «карагоднай» справе, але праз стан здароўя мужчыну перавялі ў наступную групу. Усё таму што пасля першага судовага пасяджэння Сяргей — якому тады было 36 гадоў — перажыў мікраінфаркт.

Тады Наліўка знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе:

«Прыехаў дахаты з суда. Доўга ляжаў, нешта прыхапіла, дыхаць было цяжка. Маці прапанавала выклікаць хуткую, кажу: не трэба, зараз пройдзе. Нарэшце ўстаў, дык мяне так скурчыла, што дыхаць не мог. Маці кажа — выклікаю хуткую, бо не магу на цябе глядзець.

Прыехала хуткая. Сказалі, што ў мяне мікраінфаркт, забралі. Адразу павезлі ў аперацыйную, абследавалі праз руку — глядзелі, дзе вены закупораныя».

Далей былі тры дні ў рэанімацыі і яшчэ два тыдні ў аддзяленні кардыялогіі. А потым Сяргея выпісалі, і праз пару дзён ён зноў пайшоў на суд. Расказвае, аднак, што наступствы мікраінфаркта адчувае дагэтуль, бо часам баліць сэрца, скача ціск. Свой мікраінфаркт ён звязвае з судом і перажываннямі.

За «карагод» Сяргея асудзілі на «хімію» — ён адправіўся адбываць два гады тэрміну ў Віцебск. Папрацаваў на дрэваапрацоўцы і на вырабе драўляных паддонаў. У нейкі момант, кажа Сяргей, яму пачалі выпісваць парушэнні: напрыклад, не павітаўся з супрацоўнікам, не прыбраўся ў пакоі. За месяц ён атрымаў тры парушэнні і ў выніку адбываў рэшту тэрміну ў калоніі — гэта была ПК-5, што ў Івацэвічах.

Фота: Lookbymedia

Але на свабоду ён тады не выйшаў, бо Сяргея зноў асудзілі. На гэты раз — па артыкуле 369 за «абразу прадстаўніка ўлады»: некалі мужчына пакінуў нецэнзурны каментар пра дэсантніка з 38-й брыгады, бо той кінуў БЧБ-сцяг на падлогу і выціраў аб яго ногі. Прысуд — два гады строгага рэжыму.

Адбываць новы тэрмін Сяргея накіравалі ў калонію №8, што ў Оршы:

«Напэўна, гэта адна з найгоршых зон у Беларусі, ніякіх умоваў няма ў зняволеных. Калі я туды прыехаў, я ўжо ў першыя тыдні зразумеў, куды трапіў. Расказалі, што мне там не дадуць спакойна сядзець, будуць душыць і душыць.

Пасля каранціну яшчэ больш упэўніўся, куды трапіў. Паглядзеў, як жывуць вязні, як у тых пакоях бегаюць прусакі і мышы. Няма ніякага рамонту, нават вокны стаяць драўляныя, якія прадзімаюцца».

Для ціску на палітвязняў выкарыстоўваюць крымінальнікаў:

«Людзі, якія сядзяць, імкнуцца адзін аднаго прынізіць і да мяне так ставіліся. Падгаворвалі адзін аднаго, каб са мной ніхто не камунікаваў, таму што я — палітычны. Але потым тыя ж вязні, якія падгаворвалі, са мной і гутарылі, не зразумеў іх логіку.

Ці, напрыклад, зімой выходзім на праверку, яна сканчваецца а палову на восьмую. Але спецыяльна будуць не дазваляць разыходзіцца да васьмі, каб людзі мерзлі, хаця і бачаць — снег ідзе, мароз, людзі пакутуюць».

Фота: архіў суразмоўцы

26 кастрычніка 2024-га берасцеец нарэшце выйшаў на волю. Спрабаваў наладзіць жыццё на радзіме, але зразумеў, наколькі гэта складана для былых палітвязняў. 3 мая 2025-га Сяргей перабраўся ў Варшаву.

«Працую на рамонце пасажырскіх вагонаў. Мы тут усе падаліся на міжнародную абарону, і з гэтым часовым дакументам, які нам далі, мала хто хоча браць на працу. Недзе трэба ведаць польскую мову, я яе трохі ведаю, але ім недастаткова».

«Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Сяргею ўладкавацца ў замежжы — паўдзельнічаць можна тут.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • пф
    09.06.2025
    в жодинском сизо тоже было много тараканов и мышей, а женская колония не уступает в жестокости - давили каждый день

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы6

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасціі»

«З нас смяяліся ва ўсім свеце. Яны больш не смяюцца». Трамп выступіў са зваротам да нацыі. Пра што гаварыў?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла3

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць