Раніцай 8 чэрвеня на вуліцы Ковельскай у Брэсце адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі 33-гадовы матацыкліст і яго 55-гадовая пасажырка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля пяці гадзін раніцы жыхар Іванаўскага раёна, які не меў вадзіцельскага пасведчання, кіраваў матацыклам Kawasaki.
Мужчына, верагодна, не выбраў бяспечную хуткасць руху і сутыкнуўся з металічнай агароджай. І кіроўца, і яго пасажырка загінулі на месцы.
Каментары