З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2323

Катынь-2: кроў да крыві, трагедыя да трагедыі

Светам кіруе ня тайная ложа, а яўная лажа. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Сьветам кіруе ня тайная ложа, а яўная лажа. Піша ў сваім блогу Алесь Чайчыц.

Смерць прэзідэнта Польшчы, а таксама міністра абароны, прэзідэнта Нацыянальнага банку, начальніка Генеральнага штабу, дзяржаўнага сакратара — некалькіх дзясяткаў высокапастаўленых чыноўнікаў Польшчы пакідае цалкам містычнае ўражанне.

У 1940 годзе там загінулі афіцэры, цяпер — вярхоўка дзяржаўнай улады. Праклятае месца, праклятае для палякаў і для нас — літвінаў, калі мы былі з імі разам: што ў часы Івана Сусаніна, што ў часы Катыні.

Прычыны смерці могуць быць цалкам прыземленымі — туман, дрэнны стан самалёта, памылка пілотаў, але ўсё разам гэта складаецца ў вусцішную гатычную трагедыю, напоўненую ірацыянальнасцю і трагічным сімвалізмам, зважаючы на месца, час, абставіны трагедыі.

Як і любая падобная гібель палітыкаў, гэтае здарэнне здольнае выклікаць і выклікае багата канспіралагічных фантазій, хаця не было выгаднае нікому і здарылася ў той самы момант, калі толькі пачалася доўгачаканая адліга ў адносінах паміж Польшчай і Расіяй. Пацяпленне адносін цяпер будзе азмрочанае авіякатастрофай пад Смаленскам. А можа, і наадварот такім чынам змацаванае крывёю.

Светам кіруе ня тайная ложа, а яўная лажа. Памылка пілота, дрэннае надвор’е, верагодны ўльтыматыўны загад «пасажыра нумар адзін», узгадваючы, як яно было Грузіі ў жніўні 2008 г.

Дрэвы, што тыя дрэвы, пасаджаныя на магілах забітых. Туман, што нібы падняўся з магіл, каб зацягнуць з сабою некалькі дзясяткаў душ. Наш лагічна і квадратна ўладкаваны свет сучаснай чалавечай цывілізацыі напоўнены і працяты гэтым неадчувальным трансцэндэнтным, якое ў вузлавыя моманты прарываецца вонкі.

Кажуць, што адзін член дэлегацыі Качыньскага паехаў у Смаленск цягніком, а адзін — увогуле спазніўся на самалёт. У мінулы панядзелак бацька майго знаёмага спазніўся на цягнік, які адпраўляўся ў кірунку станцыі Лубянка і ў якім потым узарвалася смяротніца.

З позірку на гэтае ірацыянальнае і сімвалічнае ў нашым жыцці і вырастае вера ў Бога. Бог, зрэшты, і ёсць вялікай Ірацыянальнай Сімвалічнасьцю. Усё ў руках Ягоных ці ў руках лёсу, які нам не дадзена прадбачыць.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць