Зняволены турмы Ліён-Карбас у Францыі, які ўцёк на мінулым тыдні, схаваўшыся ў багажы свайго сукамерніка пры яго вызваленні, арыштаваны. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на пракуратуру.
20-гадовы Ахамад Элязід быў затрыманы ў панядзелак раніцай, калі выходзіў з падвала ў горадзе Карба недалёка ад Ліёна. Яго саўдзельнік, сукамернік, пакуль знаходзіцца ў вышуку.
Элязід уцёк з турмы 11 ліпеня. Ён адбываў пакаранне за забойства, здзейсненае ў складзе злачыннай групоўкі, і за парушэнне закона аб валоданні зброяй. У турме праводзіцца ўнутранае расследаванне.
Каментары
Недолго фраер танцевал.