Свет

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Мужчына проста вынес зняволенага з турмы — і ніхто нічога не заўважыў.

У французскім Ліёне расследуюць уцёкі з турмы: адзін са зняволеных схаваўся ў дарожнай сумцы свайго сукамерніка, які ў той дзень выходзіў на волю. 11 ліпеня мужчына проста вынес зняволенага з турмы — і ніхто нічога не заўважыў. Адсутнасць уцекача выявілі толькі праз суткі, піша Bild.

Збегламу каля 20 гадоў — і ён ужо адбываў некалькі тэрмінаў. Больш за тое, яго падазраюць ва ўдзеле ў падвойным забойстве і сувязях з арганізаванай злачыннасцю. У турме пачалі ўнутранае расследаванне, а сукамернік, які вынес сумку, цяпер сам можа зноў апынуцца за кратамі — ужо за дапамогу ва ўцёках.

Турма Ліён-Карбас, адкуль адбыліся ўцёкі, даўно лічыцца праблемнай. Яна разлічана на 678 чалавек, але на 1 мая там знаходзіліся 1218 зняволеных, гэта значыць амаль у два разы больш за норму. 

Гэта не першы трывожны інцыдэнт ва ўстанове: на наступны дзень пасля ўцёкаў невядомы абліў браму бензінам і кінуў у іх «кактэйль Молатава», а таксама пакінуў плакат з пагрозамі ў адрас супрацоўніка турмы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну6

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць