Андрэй Расінскі. Кадры

«Бітва тытанаў» — грэцка-галівудзкія міфы

posterБітва тытанаў (Clash of the Titans)

ЗША — Вялікабрытанія, 2010, каляровы, 3D, 118 хв.

Рэжысёр: Луі Летэр’е

Ролі выконваюць: Сэм Ўортынгтан, Лаям Нісан, Ральф Файнз, Джэйсан Флемінг, Джэма Артэртан, Алекса Давалас

Жанр: Фантастычныя прыгоды паводле грэцкіх міфаў і аднайменнага фільму 1981 году

Адзнака: 5,5 (з 10)

Персей — выхаваны людзьмі сын Зеўса. Але ягоных прыёмных бацькоў забівае Аід. Алімпійскія багі помсцяць людзям за іхнюю абыякавасць і паўстанні. Адмысловая гадасць — Кракен, які мусіць разбурыць горад Аргас і сажраць прынцэсу Андрамеду. Персей выпраўляецца ў небяспечнае вандраванне, каб выратаваць людзей.

Галівудзкія міфатворцы папаўторна звярнуліся да спадчыны старажытнае Грэцыі. Пасля нядаўняга «Персі Джэксана», дзе напаўбог Персей быў падлеткам, на экране больш важкая артылерыя. Спецназавец з «Аватару» Сэм Ўортынгтан б’ецца з Мядузай Гаргонай, вандруе ў пекла, абараняе красуняў (дзве штукі) — і палохае дрэсіраваных скарпіёнаў.

Збольшага карціна ажыўляе вядомы з дзяцінства сюжэт , удала прытарноўваючы яго пад сучасны кінабізнэс. Алімпійскія багі — фальшывыя і падступныя стоды. Мямля Зеўс (Лаям Нісан), попельна-белы Аід (Ральф Файнз), жаночыя боствы з рэкламна-бліскучымі зубкамі.

Людзі ўжо не настолькі пераканаўчыя. Яны, вядома, бунтуюць, і, быццам бы, як грэцкія прататыпы змагаюцца супраць лёсу.

Але не пераймайцеся — гэта бунт за салодкую поліўку і ўласны абагоўлены статус.
Хітры Зеўс папярэджвае: цябе, Персей, зробяць богам. І гэта так.

Сэму Ўортынгтану самы час апраўдацца за кашэча-фіялетавую Пандору — і даказаць, што ён чалавек — на галівудзкім Алімпе.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

Сёння раніцай SpaceX сутыкнецца з Месяцам. Што будзе потым?5

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць