Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў Кобрыне ўвечары 10 лістапада, каля 19‑й гадзіны.

34‑гадовы мужчына, які не меў пасведчання кіроўцы, ехаў на аўтамабілі Hyundai па вуліцы Паркавай і каля дома №11А збіў 41‑гадовую жанчыну, што пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Пацярпелую даставілі ў бальніцу для агляду і аказання дапамогі. Кіроўца пасля аварыі з месца здарэння знік, але неўзабаве быў затрыманы супрацоўнікамі Кобрынскага РАУС.
Каментары