Свет33

У Нарвегіі з галерэі скралі скульптуру свінні за 15 тысяч даляраў

У нарвежскім горадзе Ставангер з галерэі сучаснага мастацтва BGE выкралі скульптуру коштам каля 150 тысяч нарвежскіх крон (прыкладна $15 тысяч). Прапажу заўважылі толькі праз пяць дзён пасля здарэння.

Фота: Politiet / Handout / NTB

Па інфармацыі нарвежскага інфармацыйнага агенцтва NTB, крадзеж адбыўся 4 лістапада, але супрацоўнікі пабачылі адсутнасць экспаната толькі 9 лістапада, праверыўшы запісы з камер назірання. Відэа паказала, што дзеянні здзяйснялі два чалавекі: адзін назіраў звонку, другі прайшоў праз бакавыя дзверы, забраў скульптуру і вынес яе з будынка.

Кіраўніцтва галерэі ўпэўнена, што крадзеж быў наўмысны і добра спланаваны: зламыснікі ведалі, дзе знаходзіцца экспанат, і як уладкавана памяшканне. Скульптура належыць вядомаму нарвежскаму мастаку К’елю Эрыку Кілі Альсэну, творы якога знаходзяцца ў вядучых музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Пасля выяўлення прапажы галерэя звярнулася ў паліцыю Ставангера, якая завяла крымінальную справу. Пакуль асобы падазраваных не ўстаноўлены, следчыя разглядаюць розныя версіі — ад выпадковага крадзяжу да заказу прыватнага калекцыянера.

Каментары3

  • Конунг
    12.11.2025
    Прыгажуня якая. Я б таксама скраў
  • igar
    12.11.2025
    Сам "мастак" і скраў для хайпа. Бо крыўдна - ў Луўры што-небудзь крадуць ледзь не кожны дзень і усе навіны тым Луўрам забіты, а яго гаротнага ніхто не заўважае.
  • Навошта?
    12.11.2025
    На сала?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць49

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Банкі змякчаюць патрабаванні да геалакацыі для працы мабільных праграм1

Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні1

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі7

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць49

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць