На борце турэцкага вайсковага самалёта, які разбіўся ў Грузіі, было 20 чалавек
Міністэрства абароны Турцыі паведаміла, што на борце самалёта, які разбіўся на мяжы Азербайджана і Грузіі, знаходзіліся 20 вайскоўцаў турэцкіх узброеных сіл, уключаючы членаў экіпажа.

Скрыншот з відэа
На гэты момант у раёне крушэння вядуцца пошукава-выратавальныя работы. Прычына крушэння паветранага судна пакуль не называецца. Не паведамляецца таксама, ці застаўся хто з тых, хто быў на борце, жывы.
Вайскова-транспартны самалёт C-130 накіроўваўся з Азербайджана ў Турцыю. МУС Грузіі паведаміла, што ён пацярпеў крушэнне ў муніцыпалітэце Сігнагі, усяго за 5 км ад азербайджанска-грузінскай мяжы.
Каментары