Свет44

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца

У Італіі 78-гадовы мужчына цудам вярнуўся да жыцця праз паўгадзіны пасля таго, як у яго двойчы спынілася сэрца. Інцыдэнт адбыўся ў курортным раёне Марына Велька, што ў правінцыі Вітэрба. Мужчына, які мае лівійскае паходжанне, але жыве ў Італіі, страціў прытомнасць на вуліцы, піша выданне La Reppublica.

Фота: La Reppublica

Медыкі выявілі ў мужчыны інфаркт і два паслядоўныя спыненні сэрца. Рэанімацыя працягвалася больш за 30 хвілін. Нават выклікалі верталёт, каб тэрмінова адвезці яго ў бальніцу. Але калі выратаваць пацярпелага не ўдалося, то рэанімацыю спынілі і афіцыйна абвясцілі пра смерць.

Чалавека пакінулі ў машыне хуткай дапамогі ў чаканні пахавальнай службы. Але праз каля 30 хвілін ён раптам расплюшчыў вочы, загаварыў і папрасіў патэлефанаваць сваім дочкам.

Яго даставілі ў бальніцу разам з паліцэйскім, якога па дарозе ўкусіў сабака пацярпелага. Цяпер стан мужчыны стабільны.

Лекары мяркуюць, што магчыма, з ім адбыўся рэдкі феномен — так званы «сіндром Лазара». Гэта калі пасля спынення рэанімацыі чалавечае сэрца раптам зноў пачынае біцца.

Упершыню гэты феномен быў апісаны ў 1982 годзе і названы ў гонар біблейскага Лазара, якога ўваскрасіў Ісус Хрыстос. Такія выпадкі надзвычай рэдкія і могуць быць звязаныя з дзеяннем некаторых медыкаментаў.

Каментары4

  • Come back
    22.07.2025
    Нешта яму не спадабалася "на тым свеце". Ці падалося, што рана ... Усяго ж 78 год!
  • пясочак
    22.07.2025
    Жвір , чытай уважліва. 30 хвілін прайшло пасля спынення рэанімацыі. Гэты выпадак кажа толькі пра тое, што рэанімацыю ў людзей спыняюць заўчасна, маглі б яшчэ шмат каго выратаваць
  • Жвір
    22.07.2025
    пясочак, я пра гэта й напісаў. Цягам 30 хвілінаў рэанімацыйных мерапрыемстваў сэрца выконвала сваю функцыю, не спынялася, яго штучна прымушалі працаваць у разьліку аднавіць самастойную функцыянальнасьць, што ў выніку й удалося зрабіць, і што засталося незаўважаным. Недасьведчаныя медыкі часам ня ў стане вызначыць аднаўленьне пульса й дыханьня, ніякага "эфекта Лазара" там не было. Інакш, цераз 4-6 хвілінаў пасьля спыненьня рэанімацыі, мозг чалавека памёр бы. На "эфект Лазара" медыкі звалілі сваю некампетэнтнасьць, памылкова канстатавалі сьмерць чалавека й, як сьлед, кінулі яго без увагі, чакаючы пахавальную службу. Ціпа, памылкі не было, проста "эфект Лазара" умяшаўся...:)))

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку16

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць