Культура33

У Жыровіцах аднаўляюць барочную царкву XVIII стагоддзя. Ад арыгінальнага помніка пакінулі толькі пяць брусоў

Праект «рэканструкцыі» Георгіеўскай царквы Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прадугледжваў захаванне менш як паловы зрубу, але ў рэчаіснасці ад старога помніка не засталося амаль нічога. 

Адбудова Георгіеўскай царквы ў Жыровіцах з новага бруса. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Разыходжанне з праектам заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Рэканструкцыя Георгіеўскай царквы на мясцовых могілках, якая зводзіцца да таго, што яе разбіраюць да падмуркаў і збіраюць нанова, пачалася ў маі гэтага года, выклікаўшы шмат асцярог, што гэта чарговы акт вандалізму ад Рускай праваслаўнай царквы.

Яшчэ летась з царквы знялі ўсю шалёўку, а на могілках павысякалі ўсе дрэвы. Фота: sobory.ru

Праект, распрацаваны «Гроднаграмадзянпраектам» пад кіраўніцтвам Алены Счаснай, прадугледжваў захаванне менш чым паловы зруба — толькі 40%. Цалкам ва ўтыль спісваецца амаль увесь аўтэнтычны матэрыял: кроквенная сістэма даху, перакрыцці, канструкцыя купала, шалёўка, карнізы, адлівы, падлогі, лесвіца.

Цёмным колерам пазначаны фрагменты зруба, якія павінны былі быць цалкам заменены новым брусам. Чарцёж з праектнай дакументацыі

Але і ў выпадку са зрубам была прыпіска, што ў такім аб'ёме яго захаваюць толькі калі пры разборцы храма раптам не выявяцца «схаваныя дэфекты» ў тых брусах, якія хацелі паўторна выкарыстаць.

Цяпер, мяркуючы па апошніх фотаздымках, Георгіеўскую царкву ўзвялі нанова на поўную вышыню сцен і прыступілі да кроквеннай сістэмы даху.

Цёмны вянец уверсе зрубу апсіды — усё, што захавалі ад арыгінальнай Георгіеўскай царквы. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Актывісты пабачылі, што пры адбудове царквы замест заяўленага ў праекце аб'ёму захавалі толькі пяць старых брусоў у апсіднай частцы царквы — яны кантрасна вылучаюцца на фоне светлых новых брусоў.

Адбудова Георгіеўскай царквы ў Жыровіцах з новага бруса. Фота: тэлеграм-канал «Жизнь Слонима Slonim LIVE»

Узнікае парадокс карабля Тэсея — калі ўсе часткі аб'екта замяніць на новыя, ці застаецца аб'ект тым жа аб'ектам? Або мы назаўжды страцілі яшчэ адзін помнік барока, узяўшыся яго аднаўляць? 

Каментары3

  • Руцкимир пришёл...
    27.07.2025
    Колхозники-чиновники из агроэлитки и не такое придумают!....
  • Valadzimir
    27.07.2025
    Руцкимир пришёл..., не нада трындзець, усё робяць мясцовыя чарка-шкварачныя белорусскіе начальнікі. Але што ўзяць з іх, калі "НН", ужо не першы раз, піша па руцкі "Жыровіцы", а не, як правільна, па-тутэйшаму ЖыровіЧы.
  • Ёсік
    28.07.2025
    БПЦ імя маскоўскага галоўнага папа. Неяк похер. Беларусы, хопіць бараніць маскоўскія збудаваньні, як быццам туды нехта ходзіць, хопіць ухваляць расейскую літаратуру, як быццам нехта яе чытаў, акрамя, як у школе.

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд12

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

Сын спявачкі Галіны Шышковай і былой зоркі тэлебачання Ягора Хрусталёва пайшоў працаваць на БТ6

Качыньскі: Украіна не ўступіць у ЕС, калі не зменіць свой курс99

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд12

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць