Вайна66

Расійскія ДРГ праніклі ў Пакроўск

Вайскоўцы, якія ваююць у Пакроўску Данецкай вобласці, пацвердзілі «Украінскай праўдзе» факт пранікнення расейцаў у горад, цяпер ідзе ліквідацыя расійскіх дыверсійных груп.

Па даных вайскоўцаў, з якімі гаварыла выданне, першыя групы расійскай пяхоты ў Пакроўску зафіксавалі яшчэ 5 дзён таму — 17 ліпеня.

Увечары 21 ліпеня аналітычны праект Deep State паведаміў, што ў Пакроўску «працягваецца ліквідацыя дыверсійных груп» расейцаў.

«Пару дзён таму праціўнік, скарыстаўшыся тым, што ў адной з брыгад банальна скончылася пяхота, а таксама недакладным прадстаўленнем абстаноўкі на месцах, праз Зверава пракраўся ў сам горад. Тэрмінова сітуацыю прыйшлося выпраўляць хлопцам з 155 АМБр і 68 АЕБр, каб гэта не перарасло ў катастрофу», — гаворыцца ў паведамленні Deep State.

Адзначалася, што расейцы маюць на мэце замацавацца, дачакацца прыбыцця падмацавання і ўзяць пад кантроль вуліцу Абаронцаў Украіны.

Па стане на вечар 21 ліпеня працягваўся пошук і знішчэнне дадзеных расійскіх груп.

«На жаль, і з нашага боку ёсць страты. Акрамя таго, узрасла колькасць дружалюбнага агню, бо ўсе ведалі пра «ДРГ» амаль адразу, але большасць не мела разумення ні маршрутаў, ні як і дзе знаходзяцца. Таму навіны, якія тычацца падобных пранікненняў варта падаваць з халоднай галавой», — дадалі ў Deep State.

Таксама аналітыкі праекта падкрэслілі, што ў сетцы ўжо ёсць відэа, як ваенныя Сіл абароны трапляюць у засаду на рагу вуліц Шаўчэнкі і Абаронцаў Украіны.

Раней галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў аб знішчэнні расейскіх дыверсантаў, якія прарываліся ў Пакроўск Данецкай вобласці.

Каментары6

  • Жвір
    22.07.2025
    Как так?, применением ФАБа, например. В радиусе 250 метров, как минимум, не осталось ничего живого, и захватчикам открылся участок обороны в 500 метров.
  • уго
    22.07.2025
    Жвір ,
    ну ужо метраў двесце збаўце
    А то дзе той пехоты напасешся.
  • Жвір
    22.07.2025
    уго, ну, добра, збаўляю.

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння17

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму здараюцца трагедыі з былымі беларускімі ваярамі ў мірным жыцці? Пра самагубства добраахвотніка ў Гданьску і не толькі8

Ратавальнікі цэлы вечар шукалі рыбака-тапельца ў Мядзельскім раёне. На наступны дзень ён вярнуўся па лодку

У элітным квартале ў цэнтры Мінска прапанавалі яшчэ партыю кватэр. Цана квадрата ўражвае5

Паспяховы шэф-кухар з Індыі адкрыў рэстаран на Камароўцы1

Мінабароны прызнала падзенне беспілотніка на Мінск9

Мінская дызайнерка: Размаўляць па-беларуску, не спытаўшы суразмоўцу, ці зручна яму, — свінства88

У Амурскай вобласці Расіі дзяўчына выпадкова выкінула $75 тысяч. Увішныя суседзі знайшлі на сметніку: частку прапілі, на рэшту купілі дом1

На вуліцы Матусевіча ў Мінску побач з дзіцячым садком упаў беспілотнік38

Камандарм Літвы: Можа быць і так, што ніякі аб'ект у Літву з Беларусі і не залятаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння17

Трамп: Расія мае толькі 10 дзён, каб спыніць вайну супраць Украіны. Яны пачынаюцца сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць