Падмурак колішняга храма быў знойдзены пры рэканструкцыі моста імя Яшына на Пушкінскім праспекце ў 2016 годзе. У гэтую нядзелю да месца былога храма быў здзейснены хросны ход і закладзеная капсула з граматай, якая падпісана архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Сафроніем і старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Сяргеем Чартковым. Сафроній правёў малебен Прасвятой Тройцы ў гонар адраджэння святыні, піша «Звязда».

Гэты храм быў закладзены ў 1792 годзе па блаславенні архіепіскапа Магілёўскага Георгія Каніскага. Ёсць меркаванне, што культавы будынак быў асвечаны ў прысутнасці расійскага імператара Аляксандра I у 1810 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны царква атрымала пашкоджанні, а ў 1950-я гады пры будаўніцтве моста праз Дняпро была канчаткова разбураная.
У 2016 годзе знойдзеныя элементы падмурка храма былі музеефікаваныя і ўключаныя ў турыстычны маршрут.

«Гэта адзін з пазнавальных сімвалаў Магілёва, — кажа мясцовы краязнаўца Аляксандр Белахвостаў. — Ён захаваўся на малюнках вядомага мастака Напалеона Орды, а таксама на папулярных у турыстаў паштоўках, зробленых з эфектам гравюры. Існуе інфармацыя, што архіў царкоўна-прыходскіх кніг Траецкай царквы, які знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, самы вялікі ў параўнанні з іншымі цэрквамі Магілёва».
Па словах Аляксандра Белахвостава, эскізны праект аднаўлення царквы ўжо ёсць, знайшлі нібыта і спонсараў, якія жадаюць у гэтым удзельнічаць.
На Брэстчыне замест аднаўлення касцёла ў маёнтку Ажэшкаў шукаюць тых, хто дапаможа пазбавіць яго ахоўнага статусу
У Магілёве пасля прапагандысцкай кампаніі за будаўніцтва царквы ў ахоўнай зоне лесапарку выявілася, што будаваць яе нельга
«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку
У Жыровіцах дашчэнту разбіраюць барочную царкву XVIII стагоддзя
Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы
Каментары