Адзін з чытачоў Onliner.by звярнуў увагу на разметку, якую нядаўна нанесьлі на тратуары па вул. Куйбышава. Што ж яго так зьдзівіла?

Такую разметку часам можна ўбачыць на ходніках, дзе ёсць падзел на пешаходную зону і веладарожку. Яна азначае, што ў гэтым месцы маршруты пешаходаў і веласіпедыстаў перасякаюцца — і апошнія павінны саступаць тым, хто пераходзіць веладарожку.
— Усё было б нічога, але атрымліваецца, што тут пераход за пераходам літаральна кожныя два метры. Гэта ўжо нейкі сюр. Я разумею: наўрад ці на кожным перасячэнні давядзецца саступаць пешаходам. Але выглядае гэта прынамсі дзіўна, — выказаўся адзін веласіпедыст у каментары Onlíner.
Пешаходныя пераходы праз веладарожку вядуць да месцаў стаянкі аўтамабіляў. Па задуме, гэта павінна пазьбегнуць канфліктаў паміж веласіпедыстамі і тымі, хто ідзе ад аўто ці да іх. Але ўзнікае лагічнае пытанне: ці не лепш было б аддаць веладарожцы іншы бок тратуару, каб такіх перасячэнняў не было ўвогуле? У такім выпадку, людзі, выходзячы з аўтамабіля, адразу траплялі б на пешаходную частку і не рызыкавалі б апынуцца пад коламі ровараў або СПМ.
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары