Грамадства11

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае

У Генпракуратуры Расійскай Федэрацыі зацверджана абвінаваўчае заключэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да замежнага грамадзяніна Сяргея Ерамеева.

Ён абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 205.4 КК РФ (арганізацыя тэрарыстычнай супольнасці і ўдзел у ёй), п.п. «а, в» ч. 2 арт. 205 КК РФ (тэрарыстычны акт), арт. 205.3 КК РФ (праходжанне навучання з мэтай ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці), ч. 3 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда выбуховых прылад) і ч. 4 арт. 222.1 КК РФ (незаконныя набыццё, перадача, збыццё, захоўванне, перавозка, перасылка або насенне выбуховых прылад).

Згодна з версіяй следства, беларус «за грашовае ўзнагароджанне ўвайшоў у склад тэрарыстычнай суполкі, створанай для выбухаў на аб’ектах транспартнай інфраструктуры Усходне-Сібірскай чыгункі з мэтай уздзеяння на ўхваленне ўладамі Расійскай Федэрацыі рашэння аб спыненні спецыяльнай ваеннай аперацыі».

29 лістапада 2023 г. у Паўночна-Муйскім тунэлі і 30 лістапада 2023 г. на перагоне Перавал — Гарачы Ключ Усходне-Сібірскай чыгункі (абход Паўночна-Муйскага тунэлю) адбыліся выбухі. Гэта прывяло да разбурэння вагонаў-цыстэрнаў, узгарання і разліву паліва, пашкоджання чыгуначнай інфраструктуры, у тым ліку элементаў тунэлю.

Акрамя таго, была парушаная работа транспартнай магістралі федэральнага значэння, затрыманыя цягнікі. Выбухі стварылі небяспеку для супрацоўнікаў цягніковых брыгад і асоб, што ехалі ў цягніках.

Сяргею Ерамееву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў з штрафам або пажыццёвае зняволенне.

Каментары1

  • Нуль
    24.07.2025
    Никто не забыт, ничто не забыто. Уважение человеку

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць