Вайна88

Зяленскі: У нас ёсць акно для перамоў з Расіяй да зімы

«У нас ёсць акно для перамоў, паколькі кожны месяц яны [расіяне] будуць страчваць усё больш людзей, і праз гэта яны страцяць ініцыятыву на полі бою».

Фота: Byron Smith/Getty Images

Уладзімір Зяленскі лічыць, што да наступнай зімы ва Украіны ёсць «акно магчымасцяў» для перамоў з Расіяй аб завяршэнні вайны.

У інтэрв'ю CBS News яго папрасілі пракаментаваць заяву брыгаднага генерала, камандуючага Трэцім армейскім корпусам Андрэя Білецкага пра тое, што Украіна мае 6—9 месяцаў для таго, каб перахапіць ініцыятыву на полі бою ў Расіі і ўмацаваць свае пазіцыі для мірных перамоў, піша «Украінская праўда».

Зяленскі адказаў: «Так, гэта праўда». Паводле яго слоў, са снежня 2025 года Расія пачала страчваць ініцыятыву на полі бою, і ён падзяліўся гэтай інфармацыяй з амерыканскімі партнёрамі.

«У студзені я сказаў ім [партнёрам], што, на маю думку, у нас ёсць акно для перамоў, паколькі кожны месяц яны [расіяне] будуць страчваць усё больш людзей, і праз гэта яны страцяць ініцыятыву на полі бою.

Зараз яны пачалі атакаваць нас масаванымі ракетнымі ўдарамі, і зноў жа, галоўная прычына, па якой яны гэта зрабілі, у тым, што яны пачынаюць прайграваць на полі бою. За месяц яны не змаглі акупаваць больш тэрыторый, чым страцілі цягам таго ж месяца.

Таму зараз у нас ёсць гэты прамежак часу перад зімой. Таму я лічу, што… перад зімой нам трэба знайсці спосаб, дыпламатычны спосаб, сесці і пагаварыць. Але гэта залежыць ад ціску на Пуціна, ціску ў яго грамадстве, і я думаю, што ён узмацняецца, ціску санкцыямі — не адмяняць іх, а ўводзіць новыя. Гэта добра, гэта дыпламатычны шлях».

Разважаючы пра тое, хто можа прадстаўляць Еўропу на перамовах аб міры ва Украіне, Зяленскі згадаў «фармат з трох краін».

«Гэтыя тры краіны — гэта Вялікабрытанія, Францыя і Германія. Гэтыя тры краіны, на мой погляд, могуць выступіць у ролі перамоўшчыкаў. Але ў нас таксама ёсць добрыя партнёры з краін Паўночнай Еўропы, і, як вы ведаеце, Турцыя заўсёды хацела быць пасярэднікам, і мы нават зрабілі некалькі паспяховых крокаў, калі вярнулі нашых ваеннапалонных. Гэта таксама вельмі важна. Але хто будзе ў канцы? Вырашаць, хто гэта будзе, павінны Украіна і Еўропа, і таксама важна, каб Расія была гатовая да перамоў, да дыялогу і да Еўропы», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Каментары8

  • Бісмарк
    31.05.2026
    Галоўны перамоўшчык - балістыка па мацкве.
  • Indrid Cold
    31.05.2026
    Ад Еўропы павінна быць Польшча 100%.
  • Барадзед
    31.05.2026
    Товарисч Путин не умеет разговаривать.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць