Грамадства

У Беларусі ў 2025 годзе выяўлена 263 SIM-карты беларускіх аператараў, якія выкарыстоўваліся кіберзлачынцамі

Кібермахляры ўсё часцей выкарыстоўваюць абаненцкія нумары беларускіх аператараў сотавай сувязі, паведаміла журналістам старшы следчы па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця Следчага камітэта Таццяна Шаюк, піша БелтА.

Паводле яе слоў, кіберзлачынцамі ўсё часцей выкарыстоўваюцца абаненцкія нумары беларускіх аператараў.

«На жаль, гэта вялікая праблема на сённяшні дзень. Бо пацярпелыя, убачыўшы нумар, зарэгістраваны ў беларускага аператара, з даверам уступаюць у дыялог з тым, хто тэлефануе, — распавяла Таццяна Шаюк. — Таму злачынцы вывучаюць, якая катэгорыя людзей больш уразлівая да таго ці іншага віду злачынства, і выкарыстоўваюць тыя інструменты, што маюць у распараджэнні».

Яна адзначыла, што аналіз крымінальных спраў паказвае: у 60% выпадкаў махлярства з выкарыстаннем вішынгу выкарыстоўваліся нумары беларускіх аператараў сотавай сувязі.

«Гэта не званкі праз сеткі сотавай сувязі, гэта званкі праз месенджары Viber, WhatsApp, Telegram, — удакладніла следчы. — У іншых схемах выкарыстоўваюцца SIM-карты, якія ўстанаўліваюцца ў SIM-боксы. З іх дапамогай злачынцы могуць атрымаць доступ да беларускіх нумароў нават знаходзячыся па-за межамі Рэспублікі Беларусь.

Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльныя сэрвісы — GSM-шлюзы. У першым паўгоддзі 2025 года Следчым камітэтам сумесна з МУС выяўлена 14 такіх SIM-боксаў, у якасці падазраваных прызнаны 5 асобаў, а ў злачыннай дзейнасці выкарыстоўваліся 263 SIM-карты беларускіх аператараў».

Таццяна Шаюк дадала, што не прыводзіць інфармацыі па расійскіх аператарах: «Але ў гэтых SIM-боксах могуць быць не толькі беларускія SIM-карты, але і карты іншых аператараў. Яскравы прыклад — адна з крымінальных спраў, калі па месцы жыхарства грамадзяніна са Слоніма было знойдзена 10 SIM-боксаў, у слотах якіх на момант агляду знаходзілася 101 SIM-карта. У злачыннай схеме ўдзельнічалі 65 так званых дропаў. Папярэдняя сума нанесенай шкоды — 1 мільён 102 тысячы рублёў».

У дачыненні да гэтага грамадзяніна заведзена крымінальная справа. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь1

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць