Эканоміка1111

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Еўрасаюз на мінулым тыдні ў рамках чарговага «ваеннага» пакета санкцый увёў «поўную забарону на транзакцыі» супраць чатырох беларускіх банкаў, раней ужо адключаных ад SWIFT: Белаграпрамбанка, Белінвестбанка, Дабрабыта, а таксама Банка развіцця. У рэальнасці, кажуць банкаўскія інсайдары, гэта не ўплывае ні на што істотнае, бо сапраўды важныя дзяржаўныя кантракты абслугоўваюцца ў незакранутым санкцыямі банку. 

Будынак Банка развіцця ў Мінску. Фота: Reform.by

Раней банкі, згаданыя ў свежым, 18-м пакеце, ужо траплялі пад еўрапейскія абмежаванні — іх адключалі ад SWIFT. 

SWIFT — гэта сістэма абмену банкаўскімі паведамленнямі, па якой перадаецца інфармацыя хто, каму, за што і колькі павінен. 

Адключэнне ад SWIFT не забіла ўсіх знешніх аперацый згаданых банкаў, але зрабіла даражэйшым абслугоўванне некаторых валютных плацяжоў для іх саміх і, адпаведна, іх кліентаў. Некаторыя вонкавыя сэрвісы ў прынцыпе адваліліся, кліенты перабеглі да іншых банкаў.

Але гэта таксама не стала крытычным ударам, таму што гэтыя банкі арыентаваныя на абслугоўванне кліентаў, якія праводзяць аперацыі ўнутры Беларусі, або ўнутры гэтак званай Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 

Цяпер гэтыя банкі атрымалі «поўную забарону» на транзацыі. Што гэта азначае для іх? 

Як кажуць «Нашай Ніве» банкіры, на практыцы гэтыя банкі не змогуць працаваць наўпрост з пасярэднікамі з трэціх краін, праз якія раней ішлі плацяжы. 

«Ранейшае адключэнне SWIFT не азначала аўтаматычна, што працаваць нельга. Некаторыя плацяжы ішлі, напрыклад, праз Грузію, Казахстан, Сербію, Турцыю і гэтак далей.

Была магчымасць і наўпроставых плацяжоў па тых кантрактах, якія былі — або як быццам бы «былі» — заключаныя да даты ўвядзення санкцый. 

Цяпер гэтая магчымасць адпадае ва ўсіх валютах, таму што нават турэцкія ліры ці тэнге — усё роўна SWIFT, які працуе з Бельгіі. Адпаведна, усё бачна. І альтэрнатывы гэтаму няма. Але яны і так, пасля санкцый 2021 года, не разглядаліся як банкі для абслугоўвання імпартных кантрактаў», — заўважае банкір. 

Апроч SWIFT, у свеце ёсць іншыя квазісістэмы абмену банкаўскімі данымі, напрыклад, кітайская CIPS, але яна толькі для разлікаў у юанях, і беларускія банкі туды не бяруць, хаця тыя і вельмі хочуць.

У 2022 годзе заяўлялася, што працэс гарманізацыі пачаўся і неўзабаве да CIPS будзе падключаны Беларусбанк, а потым і астатнія. Але гэтага не здарылася. Кітайцы кулуарна тлумачаць, што гэта праз непадрыхтаванасць беларускага апаратнага і лічбавага комплексу. Але рэальнасць, хутчэй, іншая: кітайцы проста не хочуць рызыкаваць, супрацоўнічаючы з беларускімі банкамі толькі для зручнасці апошніх — вялікага камерцыйнага сэнсу для саміх кітайцаў у гэтай мадэлі няма.

«Адпаведна, згаданыя ў пастанове банкі аказаліся адрэзаныя ад фінансавага сектара і нават у рамках ЕАЭС могуць працаваць толькі з Расіяй, у якой ёсць свая ўнутраная сістэма абмену банкаўскай інфармацыяй. Нават Казахстан тут ужо не дапаможа. А значыць, калі нехта па нейкіх прычынах захоча прыняць праз гэтыя банкі валютны плацеж, то ў тэорыі яму спатрэбіцца мінімум два, а тое і тры дадатковыя пасярэднікі, каб схема выглядала так: плацельшчык — першы пасярэднік у трэцяй краіне — другі пасярэднік у Расіі — падсанкцыйны беларускі банк», — дадаў фінансіст. 

Але на практыцы, кажуць нам, гэтыя санкцыі малазначныя і не ўплываюць на па-сапраўднаму важныя для рэжыму сферы. 

«Напрыклад, плацяжы трэціх краін за беларускі калій ідуць праз Беларусбанк. Як і за іншы — драбнейшы ў параўнанні з каліем — імпарт тавараў дзяржаўнай вытворчасці. 

«Поўнай забароны на супрацоўніцтва» з Беларусбанкам няма. У яго адкрытыя карэспандэнцкія рахункі ў многіх банках Еўрасаюза і ў банках іншых еўрапейскіх краін, якія ў Еўрасаюз не ўваходзяць.

Калі б і па каліі ў схему прыйшлося ўводзіць дадатковых пасярэднікаў, гэта было б адчувальна для дзяржаўнай эканомікі.

Такія кантракты не атрымалася б перакінуць нават на прыватныя беларускія банкі, бо тады і для іх траплянне пад санкцыі было б толькі пытаннем часу. Але гэтага пакуль няма, таму новыя абмежаванні не варта лічыць сур'ёзнымі», — рэзюмаваў суразмоўца «Нашай Нівы». 

Каментары11

  • Вынікі эканамічных санкцый - загон Беларусі ў Расію
    25.07.2025
    "Адпаведна, згаданыя ў пастанове банкі аказаліся адрэзаныя ад фінансавага сектара і нават у рамках ЕАЭС могуць працаваць толькі з Расіяй"./

    Вынік эканамічных санкцый: беларускія банкі могуць працаваць толькі з Расіяй.
  • Тыгр Тыгроўскі
    25.07.2025
    Ну такая ўжо лухта ад "інсайдараў"! Скажыце, навошта пераводзіць камусці пэўную валюту аднекуль, калі гэта пад санкцыямі? Ты пераводзіш спакойна ў той валюце, якая не падпадае пад санкцыі, то бок не еўра/даляры, і не кантралюецца клірынгавымі сістэмамі адпаведных краін, а потым канвертуеш, як табе трэба. Тут не да фінансістаў трэба звяртацца, а да здаровага сэнсу!
  • Бруклінскае брахло
    25.07.2025
    Значыць усе ў парадку і здымаць не трэба.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі26

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі26

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць