Грамадства

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Калі ў эміграцыі памірае блізкі чалавек, родным даводзіцца не толькі спраўляцца з болем, але і вырашаць шмат бюракратычных пытанняў — ад атрымання медыцынскіх даведак да транспарціроўкі цела або праху на радзіму.

Ілюстрацыйнае фота

Анастасія (імя змененае) аказалася менавіта ў такой сітуацыі. У адной з варшаўскіх бальніц памёр яе муж. Яна пагадзілася расказаць Most, як прайшла гэты шлях — ад атрымання заключэння аб смерці да крэмацыі і пахавання праху ў Беларусі.

Муж завяшчаў крэміраваць яго ў Польшчы, а прах адправіць у Беларусь

Анастасія пераехала з Беларусі ў Польшчу ў 2023 годзе разам з мужам Андрэем. Вясной гэтага года ў мужчыны выявілі цяжкае анкалагічнае захворванне. Лячэнне аказалася безвыніковым — мужчыны не стала на пачатку лета.

Перад смерцю ён папрасіў жонку крэміраваць яго, а прах перавезці ў Беларусь і пахаваць на магіле бацькоў.

Перш-наперш, успамінае Анастасія, неабходна было атрымаць даведку аб смерці. Калі чалавек памірае ў бальніцы, то там яе і выдаюць. Калі гэта здарылася дома, працэс крыху іншы — выклікаюць доктара, які канстатуе смерць. На падставе гэтага таксама выдаецца дакумент, але парадак можа адрознівацца.

— З гэтымі дакументамі трэба пайсці ва ўжонд (адміністрацыю) і атрымаць там akt zgonu — пасведчанне аб смерці. Важна разумець, што пасведчанне выдаюць толькі ў тым горадзе, дзе чалавек памёр. Гэта значыць, калі чалавек жыве і зарэгістраваны ў Беластоку, але памёр у Варшаве, атрымліваць дакумент трэба менавіта ў Варшаве. Потым ужо можна атрымаць копіі пасведчання ў любым іншым горадзе.

Дакументы, неабходныя для пасведчання аб смерці, — гэта пашпарт памерлага, даведка з бальніцы, карты побыту і памерлага, і чалавека, які запытвае дакумент, а таксама дакумент, які пацвярджае сувязь паміж імі. У выпадку Анастасіі і Андрэя — пасведчанне аб шлюбе.

— У мяне, напрыклад, было натарыяльна заверанае пасведчанне, загадзя перакладзенае, і гэта дапамагло. Але можна і без перакладаў. Галоўнае, каб дакумент быў запоўнены правільна. Бо калі ў дакументах будзе хоць адна памылка — напрыклад, няправільна напісаная літара ў прозвішчы — могуць адмовіцца вярнуць арыгіналы прадастаўленых дакументаў.

Анастасія расказвае, што пры афармленні пасведчання аб смерці пашпарт памерлага звычайна забіраюць ва ўжондзе. Але калі пашпарт патрэбны, напрыклад, для перавозкі цела праз мяжу, можна напісаць заяву з просьбай пакінуць яго на руках.

— З бальніцы выдаюць яшчэ адзін важны дакумент — асобны ліст з карты памерлага, які патрэбны для могілак, дзе будзе пахаваны чалавек. Гэты дакумент перадаецца ў пахавальную службу разам з пасведчаннем аб смерці.

«Думала, што будзе як у фільмах». Аб апазнанні цела і развітанні

Пасля смерці блізкага трэба было прайсці працэдуру апазнання ў бальніцы.

— Шчыра кажучы, я думала, што ўсё будзе як у фільмах, калі з камеры дастаюць цела і паказваюць табе. Але ўсё было інакш. Мяне запрасілі ў капліцу (часоўню пры бальніцы), там ужо стаяла цела. Яно было накрыта прыгожым белым покрывам. Можна было ў спакойнай абстаноўцы развітацца з мужам. Ніхто мяне не абмяжоўваў у часе, не прыспяшаў. Нягледзячы на боль, я адчула, што змагла развітацца па-чалавечы.

Пасля апазнання Анастасія паведаміла работнікам бальніцы, якая пахавальная служба прыедзе па цела мужа. Іх спецыялісты ўзялі ўсе клопаты на сябе. Яны арганізавалі ўвесь працэс: забралі цела з бальніцы, падрыхтавалі яго — апранулі, паклалі ў труну, даставілі ў царкву для развітання і заняліся пытаннямі крэмацыі.

— У нас было запланавана яшчэ адпяванне. Мужа прывезлі ў царкву ў труне, там правялі літургію. Адпяванне праводзіцца адзін раз, гэта значыць у Беларусі ўжо рабіць гэтага не трэба было. Пасля — павезлі на крэмацыю. Я туды ўжо не паехала, бо гэта было для мяне занадта складана.

Пасля крэмацыі урна з прахам можа часова захоўвацца ў пахавальнай службе, якая займалася ўсім працэсам.

— Яе можна было і адразу забраць дадому. Але мне было б вельмі складана знаходзіцца з урнай, таму я прыняла рашэнне, каб яна засталася ў іх. Ужо потым, напярэдадні транспарціроўкі ў Беларусь, я забрала урну дадому, каб развітацца з прахам мужа.

Перавозіць урну без кантэйнера нельга

Фірму для перавозкі Анастасія знайшла самастойна ў інтэрнэце — гэта была беларуская кампанія, якая спецыялізуецца на транспарціроўцы праху і целаў.

Такіх кампаній даволі шмат, і яны звычайна ездзяць з розных краін прыкладна раз на тыдзень, іншы раз — радзей.

Па прах Андрэя беларуская кампанія прыехала праз тыдзень. Для перавозкі урны праз мяжу неабходна было перадаць ім апастыляванае пасведчанне аб смерці (пры неабходнасці кампанія сама бярэ на сябе працэс апастылю) і аб крэмацыі, а таксама дакумент з бальніцы, прызначаны для пахавання на могілках.

Санітарны дазвол ад польскай санэпідстанцыі перавозчык робіць самастойна, а таксама прадастаўляе спецыяльны кантэйнер. Перавозіць урну проста так нельга — усё павінна адпавядаць санітарным нормам.

Колькі каштуе крэмацыя, перавозка праху і пахаванне

Паслугі па перавозцы праху каштавалі 400 еўра. Што тычыцца паслуг пахавальнай фірмы, то яны абышліся прыкладна ў 8 тыс. злотых. Сюды ўваходзіць увесь комплекс паслуг, а таксама адзенне, труна і урна для праху. Кошт можа адрознівацца і залежыць ад таго, якую труну і урну выберуць блізкія.

На пахаванне можна атрымаць грашовую дапамогу ад дзяржавы — 4 тыс. злотых (каля 1000 еўра).

— У [Упраўленне сацыяльнага страхавання] ZUS неабходна было занесці пасведчанне аб смерці, карту побыту, даведку з маёй працы, што я афіцыйна працую, дагавор з пахавальнай службай і выстаўлены імі рахунак за паслугі. Таксама паводле польскага Працоўнага кодэксу, калі памірае блізкі чалавек, працуючы можа атрымаць два аплачваныя выходныя дні як частку адпачынку па сямейных абставінах.

Родныя Анастасіі, што жывуць у Беларусі, ужо на гэты момант дамовіліся з адміністрацыяй могілак і замовілі кавярню для развітальнай вячэры. Яны сустрэлі урну на беларускім баку, каб правесці памерлага ў апошні шлях.

Каментары

Цяпер чытаюць

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы17

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Усе навіны →
Усе навіны

«Дэзарыентаваны СПА Украіны». У Літве назвалі найбольш верагодную версію, чаму на яе тэрыторыю зноў заляцеў чужы дрон3

Трамп: Калі Іран зноў пачне ядзерную праграму, мы яго хутка знішчым1

Следам за сэрвісамі «Аэрафлоту» ў Расіі ляглі і «Дзяржпаслугі»3

Светлагорскага актывіста Анатоля Змітровіча асудзілі за паклёп на Лукашэнку

Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным1

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе1

Кітай упершыню ўводзіць грашовыя выплаты на дзяцей — 500 даляраў у год за кожнае дзіця да трох гадоў2

У ДТЗ пад Варшавай загінуў беларус1

У Брэсце заўважылі адразу чатырох ліс у адным месцы. Там жа быў і кот2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы17

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць